Отвечает участковый инспектор милиции

— Са зніклай банкаўскай карты брата знялі 100 рублёў. Мы мяркуем, што картку і грошы скрала дзяўчына, якая днямі была ў нас у гасцях. Як пакараць зладзейку?
Мацвей Ш.
Адказвае ўчастковы інспектар Фёдар Аскірка:
— З заявай аб прыцягненні да адказнасці трэба звярнуцца ў РАУС. Пасля правядзення працэсуальных дзеянняў у дачыненні да грамадзянкі будзе ўзбуджана справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса краіны “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі”.