Как осиповичские спасатели строят безопасное будущее?

Как осиповичские спасатели строят безопасное будущее?

Ці далёка ад нас бяспечная будучыня? Як сфарміраваць культуру бяспекі ў грамадстве? І як ва ўсім гэтым могуць дапамагці дзеці? На ўсе гэтыя пытанні адказаў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Сярчэня.

Бадзёра, рашуча і з пэўнай асалодай ад сонечнага дня Раман Аляксандравіч рушыць у дзіцячы сад №8 “Чабурашка”. Дарогаю распавядвае: “Каб у нашым грамадстве сфарміравалася пэўная культура бяспекі, неабходна з самага дзяцінства даносіць дзецям правілы беспечных паводзін”.

У залітай святлом зале ратавальнік тут жа прыцягнуў увагу маленькіх грамадзян. Актыўна, весела, плённа і займальна праходзіць мерапрыемства. Для дзяцей прыгатаваны разнастайныя гульні, віктарыны, конкурсы і нават мультфільмы. Прыемна заўважыць, што ні адно дзіця не было пакінута без увагі, да кожнага ратавальнік вынайшоў індывідуальны падыход.

“Мерапрыемствы, якія праводзяць работнікі МНС у нашай установе, – гэта ўжо своеасаблівы брэнд, гэта заўсёды цікава, актуальна і займальна”, — заўважыла намеснік загадчыка ўстановы адукацыі Святлана Нікалаенка.

Развітаўшыся з дзецьмі, Раман Аляксандравіч накіроўваецца ў аграгарадок Вяззе, дзе яго чакаюць маленькія і дапытлівыя выхаванцы дзіцячага сада “Рамашка”. У дарозе ратавальнік зноў дзеліцца думкамі: “Самыя вялікія памочнікі ў нашай справе – дзеці, таму што калі мы зможам навучыць іх жыць бяспечна, і яны у будучым змогуць перадаць веды сваім дзецям.”.

У садку ў прадчуванні мерапрыемства гучна і весела. Але як толькі ратавальнік пачынае размову, гоман сціхае. Дзеткі як заўсёды ўважліва слухаюць, баючыся не дачуць хоць адно слова. Найграўшыся ў бяспечныя гульні да паглядзеўшы цікавы мультфільм, малыя рушаць на абед, а Раман Аляксандравіч з пачуццём таго, што сёння яшчэ крыху наблізіў бяспечную будучыню, вяртаецца на месца работы, дзе разам са сваёй камандай вынайдзе яшчэ шэраг спосабаў данесці бяспечныя веды да самых маленькіх грамадзян Асіповіцкага раёна.

Андрэй Русаковіч, інспектар Асіповіцкага РАНС.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость