Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

— На пляцоўцы за шматкватэрным домам незнаёмы мужчына рэгулярна выгульвае сабаку вялікіх памераў без намордніка. А што, калі яна кагосьці пакусае?
Галіна К.
Малодшы лейтэнант міліцыі Мікалай Белагураў:
— Паводле Правіл утрымання хатніх жывёл выгульваць без намордніка можна шчанюкоў ва ўзросце да трох месяцаў і сабак дэкаратыўных парод ростам да 25 сантыметраў у карку. Гэта відавочна не той выпадак, так што звяртайцеся на лінію 102 або да ўчастковага інспектара міліцыі — пасля высвятлення асобы мужчыны ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 16.30 — гэта штраф ад адной да 15 базавых велічынь.