На чарговай сесіі райсавета дэпутаты звярнуліся да тэм, якія тычацца практычна кожнага земляка: бяспека жыцця і маёмасці, стан дарог і добраўпарадкаванне асобных сельсаветаў.

На чарговай сесіі райсавета дэпутаты звярнуліся да тэм, якія тычацца практычна кожнага земляка: бяспека жыцця і маёмасці, стан дарог і добраўпарадкаванне асобных сельсаветаў.

Што ў фокусе дэпутацкай увагі?

На чарговай сесіі райсавета дэпутаты звярнуліся да тэм, якія тычацца практычна кожнага земляка: бяспека жыцця і маёмасці, стан дарог і добраўпарадкаванне асобных сельсаветаў.

Як на Асіповіччыне выконваюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”

У гэтым кірунку работы вынікі наступныя: за студзень-красавік назіраецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва (з 47,6 да 45 злачынстваў), колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (з 31 да 15) і злачынстваў, учыненых групай асоб (з 14 да шасці). Не зарэгістравана наўмысных забойстваў, разбояў, згвалтаванняў, крадзяжоў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх, крадзяжоў транспартных сродкаў, з магазінаў, знізіўся лік пажараў.

Скарацілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі (з васьмі да шасці) і колькасць параненых у іх людзей (з 20 да сямі), не дапушчана гібелі людзей і ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Зменшылася колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм, у тым ліку групавых.

У той жа час адзначаецца рост злачынстваў у горадзе, прычым праяўляецца гэта тэндэнцыя ў першую чаргу у межах Паркаўскага і Першамайскага адміністрацыйных участкаў. Безумоўна, органы аховы правапарадку трымаюць узгаданыя тэрыторыі пад пільным наглядам, аднак іх законапаслухмяным жыхарам не будзе лішнім улічваць рэаліі і да-кладна выконваць вядомыя правілы паводзін, якія не ствараюць злачынцам спакусы.

Ацэнка нашых дарог

Відавочна, што ў дарожнай гаспадарцы раёна хапае праблем. Па прычыне недастатковага фінансавання міжрамонтныя тэрміны на мясцовых аўтамабільных дарогах не выконваюцца па бягучым рамонце на 80,8%, па капрамонце — на 99% працягласці іх у рэгіёне.

Тым не менш, змены да лепшага адбываюцца. Прагнозныя паказчыкі, даведзеныя на 2022 год па рамонце і ўтрыманні аўтамабільных дарог, выкананы. Вынікі агляду паказалі, што якасць рэспубліканскіх аўтамабільных дарог мае ацэнку 3,9 бала, эксплуатацыйны стан — 3,86 бала.

Участкі дарог з найбольш праблемным станам у першую чаргу ўключаюцца ў праграму работ будучых перыядаў. Зацікаўленымі арганізацыямі прымаюцца меры, каб, наколькі гэта магчыма, зменшыць эксплуатацыйную нагрузку на зношаныя дарогі, стварыць умовы для бяспечнага руху па іх. І, вядома, многае робіцца для максімальна эфектыўнага выкарыстання адведзеных на рамонт грошай. Адна з перспектыўных мер — перавод дарог з ушчэнт “дабітым” асфальтавым пакрыццём у гравійныя.

Ці належны стан маюць камунікацыі Ялізаўскага, Лапіцкага, Татаркаўскага і Пратасевіцкага сельсаветаў?

Добраўпарадкаванне і забеспячэнне належнага стану ўсіх паселішчаў рэгіёна сёння ўваходзіць у кампетэнцыю УКП ЖКГ.

На балансе і абслугоўванні гэтага прадпрыемства знаходзіц-ца 374,093 км дарог, якія адносяцца да вуліц населеных пунктаў. У межах горада 121,943 км, у тым ліку: 55,249 км з асфальтабетонным, 11,159 км з гравійным і 55,535 км з грунтавым па-крыццём. У сельскіх населеных пунктах 252,15 км, з іх: 50,81 км — з асфальтабетонным, 49,93 км з гравійным і 151,41 км з грунтавым пакрыццём.

Летась камунальнікамі быў выкананы рамонт вуліцы Лясной у пасёлку Ялізава, сёлета яны плануюць адрамантаваць праезную частку вуліцы Усходняй у вёсцы Цэль Пратасевіцкага сельсавета.

Бягучы рамонт і ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў раёна выконваецца ў адпаведнасці з Планам правядзення гэтых работ на 2023 год. Грэйдзіраванне вуліц з гравійным і грунтавым пакрыццём ажыццяўляецца два разы на год.

На думку народных выбраннікаў, якая знайшла адлюстраванне ў адпаведным рашэнні сесіі райсавета дэпутатаў, работа камунальнікаў па добраўпарадкаванні сельсаветаў можа быць больш плённай пры выкананні наступных умоў:

– план бягучага рамонту ву-лічна-дарожнай сеткі горада і раёна фарміраваць з улікам зваротаў грамадзян;

– план-графік па грэйдзіраванні вуліц павінен выконвацца ў поўным аб’ёме і своечасова;

– трэба удзяліць асаблівую ўвагу санітарнаму стану дваровых тэрыторый і дзіцячых гульнявых пляцовак, акосцы пустазелля, уборцы прыдамавых тэрыторый.

Слушныя патрабаванні былі дапоўнены і канкрэтнымі даручэннямі органам мясцовага кіравання. Дабівацца вынікаў у шматграннай і складанай справе добраўпарадкавання можна толькі сумеснымі намаганнямі.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем