Аляксей Трэцьякоў больш за 30 гадоў аддаў ваеннай службе і службе ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях. А калі пайшоў у запас, змяніў сферу дзейнасці і зараз выконвае абавязкі старшыні Свіслацкага сельвыканкама.

Аляксей Трэцьякоў больш за 30 гадоў аддаў ваеннай службе і службе ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях. А калі пайшоў у запас, змяніў сферу дзейнасці і зараз выконвае абавязкі старшыні Свіслацкага сельвыканкама.

Стасункі з насельніцтвам — у прыярытэце

Аляксей Трэцьякоў больш за 30 гадоў аддаў ваеннай службе і службе ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях. А калі пайшоў у запас, змяніў сферу дзейнасці і зараз выконвае абавязкі старшыні Свіслацкага сельвыканкама.

Яшчэ Аляксей Леанідавіч актыўна займаецца грамадскай работай. З 2018 года ён дэпутат раённага Савета па Камсамольскай выбарчай акрузе. Яго ўчастак размешчаны на паўднёвым баку горада, налічвае 1 800 чалавек, а пражываюць там у асноўным сем’і ваеннаслужачых, таму пытанні вырашаюцца аператыўна і з узаемаразуменнем.

Сустрэчы з насельніцтвам дэпутат праводзіць на прыдамавых тэрыторыях з запрашэннем прадстаўнікоў розных службаў райвыканкама. Адзначае, што насельніцтва яго акругі даволі інтэлігентнае, на жыццё не скардзіцца, а калі ўзнікаюць якія-небудзь жыллёва-камунальныя праблемы, выбаршчыкі агучваюць іх на агульных сходах і сустрэчах з дэпутатам. У асноўным звароты датычаць рамонту пад’ездаў, вывазу цвёрдых камунальных адыходаў, уборкі двароў і іх асвятлення. Усе пытанні своечасова вырашаюцца дзякуючы цеснаму кантакту дэпутата з кіраўніцтвам УКП ЖКГ.

Шмат увагі надзяляе Аляксей патрыятычнай рабоце з моладдзю. Яшчэ ў час ваеннай службы, калі займаў пасаду намесніка камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце, разам з падначаленымі афіцэрамі і салдатамі даглядаў помнікі герояў вайны і расказваў асабістаму саставу пра бессмяротны подзвіг нашага народа. Ахвотна арганізоўваў экскурсіі школьнікаў у вайсковую часць, у ходзе якіх знаёміў дзяцей з ваеннай службай, бытам салдат, каб сфарміраваць пазітыўнае стаўленне да службы ў арміі.

Зараз падпалкоўнік у запасе асвойвае новую для сябе работу старшыні сельсавета. Разам з тым знаходзіць паміж ёй і ваеннай службай шэраг падабенстваў. Па-першае, абедзве справы цікавыя, лічыць ён. Па-другое, і тая, і другая трымаецца на стасунках з людзьмі, а гэты напрамак пры выбары сферы дзейнасці для яго прыярытэтны. “Вартаўніком не змог бы працаваць, — усміхаецца суразмоўца, — было б сумна”. А яшчэ як у арміі, так і ва ўстанове мясцовай улады шмат увагі патрабуе навядзенне парадку. Так што алгарытмы работы ўжо вызначаны: уважліва выслухаць кожнага, зняць сацыяльнае напружанне і зрабіць усё, што ў тваіх сілах, каб палепшыць жыццё сяльчан.

Безумоўна, у глыбінцы хапае і сваіх адметнасцей. Стан прасёлачных дарог, работа аўталавак, абслугоўванне калодзежаў і іншыя адмысловыя напрамкі патрабуюць дадатковага вывучэння. Належыць пазнаёміцца і з насельніцтвам, аб’ехаць усе населеныя пункты, якія расцягнуліся ланцужком на адлегласці больш за  30 кіламетраў.

Фінансавых сродкаў для рашэння ўсіх злабадзённых задач не хапае, але часам старшыня знаходзіць іншыя спосабы іх рашэння. Напрыклад, калі 89-гадовы жыхар вёскі Углата звярнуўся з просьбай знайсці электрыка, прадстаўнік мясцовай улады паехаў да пенсіянера і самастойна вырашыў яго праблему з   асвятленнем, а заадно і пагутарыў пра жыццё-быццё. Менавіта такіх размоў не хапае многім, упэўнены Аляксей. Таму старшыням сельсаветаў трэба не сядзець ва ўтульных кабінетах, а часцей выязджаць да людзей і разам з імі вырашаць усе пытанні, якія ўзнікаюць.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем