За прошлый год в музейной комнате Осиповичского РОВД прошло более 10 экскурсий для школьников

За прошлый год в музейной комнате Осиповичского РОВД прошло более 10 экскурсий для школьников

Патрыятычнае выхаванне

Без мінулага няма будучыні

Усвядомленая любоў да радзімы, малой і вялікай, свайго народа, яго традыцый не ўзнікае  проста так — патрыятызм неабходна выхоўваць, прычым не як нешта асобнае і знешняе: важна, каб ідэя знаходзіла водгук у душы кожнага, хто стаіць на парозе сталення.

Сваю лепту ў патрыятычнае выхаванне моладзі ўносіць і пакой гісторыі, які адкрыўся да 90-годдзя ўтварэння Асіповіцкай міліцыі 6 кастрычніка 2015 года. Тут, дзякуючы намаганням членаў ветэранскай арганізацыі, якую ўзначальвае падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Георгій Гаеўскі, сабраны і прадстаўлены ў вітрынах і на стэндах асабістыя рэчы і ўзнагароды тых, хто абараніў незалежнасць краіны ў гады Вялікай Айчыннай, узоры форменнага адзення рознага часу, калекцыі старых фотаапаратаў і нагрудных знакаў, прадметаў здзяйснення злачынстваў і іншыя артэфакты. Але галоўнае — старанна сабраная па крупінках інфармацыя аб земляках, чыя адданасць Айчыне выяўлялася не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі. «Яны змагаліся за Радзіму», «Абпаленыя Чарнобылем», «Воіны-інтэрнацыяналісты» — матэрыялы з гэтых і іншых альбомаў распавядаюць аб міліцыянерах, якія зрабілі нямала гераічных учынкаў пры выкананні задач — як у ваенны, так і ў мірны час. А ці ёсць лепшы прыклад для пераймання?

Менавіта таму ў музейным пакоі праводзяцца не толькі ўручэнне пагон пры прысваенні чарговых і першасных спецыяльных званняў афіцэрскаму і сяржанцкаму саставу, урачыстае ўручэнне ветэранамі табельнай зброі, праводзіны супрацоўнікаў на заслужаны адпачынак з адначасовым прыняццем іх у шэрагі ветэранскай арганізацыі, але і экскурсіі для школьнікаў.

Рабятам, як аказалася, цікава мінулае асіповіцкай міліцыі — некаторыя нават прыходзяць не аднойчы, прыводзяць з сабой таварышаў. Думаецца, вяртаюцца яны сюды зусім не з-за падлеткавай цікаўнасці, а ўсё ж адчуваючы дачыненне да агульнай гісторыі і, магчыма, у пэўнай ступені ўжо ўсведамляючы і адказнасць за будучыню — сваю і краіны.

Андрэй Бабіч,

намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем