Вопрос – ответ

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
— У ходзе сваркі знаёмы ўдарыў мяне у твар кулаком і нагамі па целе. Маюцца пабоі. Як яго пакараць?
Канстанцін В.
Участковы інспектар Антон Міхадзюк:
— Звярніцеся да свайго ўчастковага або на лінію 102. Пасля напісання заявы вам будзе выдадзена пастанова на праходжанне судовай медыцынскай экспертызы. Пры атрыманні яе вынікаў у дачыненні чалавека, які збіў вас, будзе складзены адміністрацыйны пратакол па частцы 1 артыкула 10.1 КаАП краіны або пачаты працэс у рамках крымінальнага заканадаўства — прыняцце рашэння будзе залежаць ад ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў.