У Асіповічах дзень рускай гарэлкі?

16 лютага, у ходзе правядзення рэйдавых мерапрыемстваў па выяўленні фактаў незаконнага абароту спіртаўтрымліваючых вадкасцей і алкагольнай прадукцыі, супрацоўнікамі АУСТ затрымана 23-гадовая асіпаўчанка. Знаходзячыся ў аўтамабілі ВАЗ-2106 на аўтастаянцы, прылеглай да ДРБУ № 199, яна прадала жыхарам Бабруйска 100 паўлітровых бутэлек гарэлкі “Русская поляна”, немаркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, на агульную суму 5 млн рублёў.