Транспартная міліцыя ў Асіповічах. Да свята — у ліку лепшых!

Транспартная міліцыя ў Асіповічах. Да свята — у ліку лепшых!

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў на транспарце адзначаюць прафесійнае свята 18 лютага — менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе Дэкрэтам УЦВК «Аб арганізацыі чыгуначнай міліцыі і чыгуначнай аховы» і была створана транспартная міліцыя. З чым жа прыйшоў да прафесійнага свята калектыў нашага АУСТ?

osipovichi-ovdt

— Узровень даверу насельніцтва да супрацоўнікаў транспартнай міліцыі няўхільна расце, — расказвае начальнік аддзела Сяргей Рогаль, — вынікі вывучэння анкетавання за 2015 год паказваюць яго павышэнне яшчэ на 0,7%. Поўны давер выказалі 43,9% з ліку апытаных, 48,6% адзначылі ветлівасць і ўважлівасць прадстаўнікоў органаў унутраных спраў, а 34,3% — іх высокі прафесіяналізм. Такая высокая ацэнка нашай дзейнасці — у тым ліку і вынік сістэмнай работы па фарміраванні станоўчага іміджу супрацоўнікаў міліцыі. Немалы ўклад у гэта ўносяць супрацоўнікі ППСМ і АДС, якія прыходзяць на дапамогу грамадзянам нават у сітуацыях, не звязаных з праваахоўнай дзейнасцю, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, не забываюць пра культуру зносін; уплываюць і поспехі ў аператыўна-службовай дзейнасці: не дапушчана забойстваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, росту колькасці злачынстваў у стане алкагольнага ап’янення, рабаванняў, хуліганства, транспартных правапарушэнняў, больш затрымана грамадзян у вышуку і без вестак зніклых для тэрытарыяльных РАУС. Эфектыўна ажыццяўляліся мерапрыемствы па спыненні незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, спіртных напояў, прафілактычная работа з асобамі асацыяльных паводзін. Наш АУСТ паказаў другі вынік у рэспубліцы па раскрыцці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку — 81,8%. Вышэй — толькі ў Мінскім на паветраным транспарце.

Прафесіяналізм супрацоўнікаў выдатна ілюструе выпадак, апісаны першым намеснікам начальніка АУСТ Аляксандрам Аліфяровічам. У канцы мінулага года з дыстанцыі сігналізацыі і сувязі ў дзяжурную часць паступіла паведамленне: каля станцыі Асіповічы-3 невядомыя выкралі 14 дросельных перамычак, у якіх найважнейшая функцыя — забяспечваць бяспеку руху цягнікоў, адсочваючы, на якіх перагонах у дадзены момант рухаюцца саставы. Ды і сума шкоды значная — каля 15 мільёнаў. Верагодна, што злачынцы прынялі дросельныя перамычкі за «калярмет», не ведаючы, што тыя зробленыя з біметалаў, а меддзю пакрытыя толькі зверху. Нітачка расследавання прывяла ў пункты прыёму каляровых металаў. Старшы оперупаўнаважаны АКВ Мікалай Рудкевіч абышоў каля 60 афіцыйных і «шэрых» кропак у Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах — і знайшоў той, куды прыходзіў злачынец. Злодзея затрымалі, канфіскавалі 8 дросельных перамычак, якія, на жаль, аднаўленню ўжо не падлягаюць…

ovdt

— У транспартнай міліцыі часам не ведаеш, з чым сутыкнешся, — падтрымлівае калегу Рогаль. — Неяк з Бабруйскага АУСТ паведамілі: п’яны пасажыр адстаў ад цягніка, у якім пакінуў куртку. Суседзі па плацкарце перадалі страту правадніцы, тая здала яе ў бюро знаходак станцыі Асіповічы. Пры аглядзе ў кішэні выявіўся скрутак з рэчывам расліннага паходжання. Вердыкт экспертаў — марыхуана. П’янага ўладальніка “крымінальнага” адзення затрымалі — і той адразу заявіў, што з кашалька, нібыта пакінутага ў куртцы, зніклі 500 тысяч рублёў. Пад падазрэнне трапіла правадніца, якая адмаўляла сваю віну, наракаючы на пасажыраў. Аднак старшы оперупаўнаважаны ГНіПГЛ Павел Фядулаў і оперупаўнаважаны ГКВ Бабруйскага АУСТ Дзмітрый Скрыпуноў, звярнуўшыся да дапамогі паліграфа, даказалі, што крадзеж здзейсніла менавіта яна. Вынік — па «справе курткі» ўзбуджана адразу 2 крымінальныя справы.

Сяргей Рогаль, дарэчы, адзначыў, што летась наогул адбылося больш крадзяжоў, у тым ліку і ў цягніках. Менавіта на напрамкі службовай дзейнасці, у якіх яшчэ існуюць пэўныя праблемы, і скіравана дзейнасць супрацоўнікаў АУСТ.

Последние новости

Общество

7 ноября в Осиповичах пройдут мероприятия, посвященные Великому Октябрю

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Мотосезон подорожает. Узнали, какой налог будут платить владельцы мощных мотоциклов в 2026 году

6 ноября 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах 6 — 7 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Пожар в частном доме, шесть ДТП и четыре пьяных водителя: итоги недели в Осиповичском районе 

6 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

График работы поликлиники в Осиповичах в праздничные и выходные дни в ноябре

6 ноября 2025
Читать новость
Общество

Благочинный Осиповичского округа протоиерей Василий Белоус рассказал о своей жизни

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем