Сёння — Дзень утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Сёння — Дзень утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

З аптымізмам у будучыню

Напярэдадні свайго прафесійнага свята гутарым з падпалкоўнікам юстыцыі Сяргеем Шчыгловым, які на час водпуску выконвае абавязкі начальніка Асіповіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь:

— 12 верасня 2011 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ «Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь». У склад новага праваахоўнага органа ўвайшлі следчыя пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў функцыянаваць з 1 студзеня 2012. Скажу, што гэта адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці. Спачатку, разам з паўсядзённай працай, вырашаліся і арганізацыйныя пытанні дзейнасці Камітэта.

Па выніках працы за мінулыя 2 гады неаднаразова давалася ацэнка дзейнасці Следчага камітэта, і рашэнне аб яго стварэнні прызнана мэтазгодным і своечасовым. За 8 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Асіповіцкага раёна ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года назіраецца рост зарэгістраваных злачынстваў, у сувязі з чым работы ў Асіповіцкім раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь не становіцца менш, а наадварот — аб спакойнай працы застаецца толькі марыць. За названы перыяд у вытворчасці Асіповіцкага РАСК знаходзілася 324 крымінальныя справы, з якіх перададзена ў суд 281 у дачыненні 329 абвінавачаных.

Папярэдняе расследаванне па крымінальных справах вядзецца следчымі Асіповіцкага РАСК. Калектыў у асноўным складаецца з маладых супрацоўнікаў, якія прыйшлі ў Следчы камітэт пасля заканчэння грамадзянскіх ВНУ, а таксама пасля заканчэння Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Хачу звярнуцца да юнакаў і дзяўчат: калі вы прынцыповыя, сумленныя, настойлівыя ў дасягненні мэты, камунікабельныя, валодаеце аналітычным складам мыслення, то можаце стаць кандыдатам для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, пасля заканчэння якога прысвойваецца кваліфікацыя «юрыст» і спецыяльнае званне «лейтэнант юстыцыі». Калі зацікавіліся, тэлефануйце па нумарах 60-965, 65-197 або 65-120. А калегам у Дзень стварэння Следчага камітэта хацелася б пажадаць сямейнага дабрабыту, здароўя, поспехаў у нялёгкай, але патрэбнай працы.

Гутарыў Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем