Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы: cлужба днём і ноччу:

Асіповіцкі аддзел Дэпартамента аховы: cлужба днём і ноччу:

– дзень утварэння — 5 кастрычніка 1965 года;

– калектыў — 40 міліцыянераў і 110 чалавек грамадзянскага персаналу, у тым ліку 74 жанчыны;

– пад аховай 197 аб’ектаў розных форм уласнасці, 629 — з асабістай маёмасцю грамадзян, 319 трывожных кнопак;

– у парку 9 патрульных аўтамабіляў;

– за суткі фіксуецца каля 10 выклікаў і 3-5 спрацоўванняў трывожнай кнопкі;

– за студзень-верасень затрымана 565 правапарушальнікаў і раскрыта 19 злачынстваў.

Слова начальніку аддзела Ігару Барысевічу:

— Лепшае пацвярджэнне эфектыўнасці нашай дзейнасці — штогадовае павелічэнне колькасці кліентаў і зніжэнне замахаў на маёмасць: калі яшчэ 10 гадоў таму рэгістравалася каля 20 пранікненняў у ахоўныя памяшканні, то ў мінулым годзе — 6, а ў бягучым — толькі 2.

За сухімі лічбамі штодзённая праца, ад якой залежаць спакой і мерны рытм жыцця горада. I, натуральна, нашы хлопцы, такія, як намеснік камандзіра ўзвода міліцыі Юрый Кніга, які, дарэчы, нядаўна з жонкай і дачкой прадстаўляў аддзел на абласным туры акцыі “Сям’я! Служым разам!”, чалавек-лідар і выдатны арганізатар міліцыянер узвода міліцыі Аляксандр Салата, знаўца ўсіх без выключэння дарог горада вадзіцель-міліцыянер групы затрымання Дзмітрый Мінчэня, камунікатыўны, тактоўны і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу паставы па ахове банкаўскіх устаноў Дзмітрый Бацюкоў, міліцыянер групы затрымання Кірыл Смірноў, чыя выдатная фізічная форма з’яўляецца прыкладам работы над сабой для нас усіх.

Служба супрацоўнікаў дэпартамента нялёгкая, таму членамі зладжанага калектыву могуць стаць і становяцца толькі людзі, якія маюць моцнае здароўе, высокія маральныя і дзелавыя якасці і, галоўнае — адчуваюць у сабе сілы і жаданне дапамагаць людзям, абараняць іх гонар і годнасць.

Напярэдадні свята жадаю ўсім не спыняцца на дасягнутым, моладзі — прафесійнага росту, паважаным ветэранам, пра якіх ніколі не забываемся, — здароўя і аптымізму, а каханым жонкам і дарагім матулям, якія хвалююцца за нас і заўсёды чакаюць, — разумення, цярпення і мудрасці.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем