Што думаюць землякі пра карупцыю?

Што думаюць землякі пра карупцыю?

Змагацца са злом

10 мая 2019 г. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 “Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй”, які дастаткова шырока абмяркоўваецца ў СМІ, працоўных калектывах, на розных узроўнях улады і ў звычайным жыцці людзей, якія ў большасці сваёй лічаць, што гэтая з’ява, звязаная са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, хабарніцтвам, вымаганнем і паднашэннем падарункаў тым, хто займае адказныя пасады, вельмі негатыўная. У ліку прычын існавання карупцыі ў розных сферах дзейнасці многія называюць нізкую зарплату, прыняцце кіраўнікамі аднаасобных рашэнняў, адсутнасць грамадскага кантролю, неадэкватнасць пакарання.

Аляксандр Ждановіч, старшыня Ялізаўскага сельсавета:

Падобныя праявы кантралююцца праваахоўнымі органамі і іншымі ведамствамі. Але, нягледзячы на ЗаконАб барацьбе з карупцыяй” і іншыя нарматыўныя акты, некаторыя грамадзяне забываюць пра межы дазволенага і недазволенага ў асабістых паводзінах, адэкватную прававую ацэнку сітуацыі, у якую могуць трапіць. Па вопыце былой работы следчым па асоба важных справах магу сказаць, што, як правіла, падпадаюць пад «карупцыйныя» артыкулы людзі, што бачаць магчымасць лёгкай нажывы. Сярод іх могуць быць чыноўнікі, работнікі розных структур, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый і нават людзі, якія займаць не такія ўжо і высокія пасады. Лічу, што новы нарматыўны акт паспрыяе зніжэнню карупцыйных праяў і яшчэ больш актуалізуе непрыманне карупцыі грамадзянамі.

Алена Сергіевіч, жыхарка Градзянкі:

— Як чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй сачу за інфармацыяй у СМІ, інтэрнэце. І пра Дэкрэт 3 таксама чула. У сельскай мясцовасці сярод простых людзей карупцыя не прыжываецца. Тут усё больш асноўваецца на ўзаемадапамозе і падтрымцы. Як паказвае жыццё, хоць і прымаюцца сур’ёзныя меры да карупцыянераў, аднак не да ўсіх даходзіць, што браць хабар недапушчальна нікому. Асабліва часта ў спісе хабарнікаўлюдзі з высокімі пасадамі, у якіх, як правіла, больш паўнамоцтваў вырашыць праблему чалавека. Але ў іх жа і зарплаты добрыя. Не разумею, навошта ім пэцкаць сваё імя?

Алена Надзеявец, першы сакратар райкама БРСМ:

У звычайным жыцці большасць з нас вызначаюць карупцыю як хабарніцтва. Абодва бакі і хто бярэ, і хто даедобра разумеюць непрымальнасць такіх дзеянняў і стараюцца не паказваць сваю сувязь. Думаю, што выкараненне зла магчыма, калі грамадзяне самі не будуць спрыяць яму. І яшчэ. Не трэба ўсіх мераць адным сажнем: розныя бываюць выпадкі, а беларусы заўсёды гатовы ад шчырага сэрца аддзячыць за звычайную дапамогу, падтрымку. Зразумела, у разумных межах.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем