С красной повязкой на руке

С красной повязкой на руке

Добраахвотная дружына

Якія абавязкі выконвае дружыннік, Надзея Карнеенка дакладна не ведала, пакуль не сутыкнулася са справай аховы правапарадку

Калі ў вагонным дэпо, дзе яна працуе аператарам пункта абслугоўвання вагонаў, прапанавалі паспрабаваць сябе ў гэтай грамадскай рабоце, згадзілася: новы вопыт ніколі не лішні. І не шкадуе, бо за сем гадоў шмат пабачыла і пераканалася ў неабходнасці работы дружыннікаў. Напрыклад, не раз сутыкалася з людзьмі ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, была сведкай іх затрымання, дапамагала прадстаўнікам праваахоўных органаў арыштоўваць наркагандляроў, тым самым прыпыняючы распаўсюджанне небяспечнай атруты. Здаралася і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Так, аднойчы прахожы згубіў прытомнасць, упаў і разбіў галаву. Давялося дачакацца хуткай дапамогі, каб пераканацца, што чалавек у надзейных руках.

Але, на шчасце, падобныя сітуацыі здараюцца нячаста, а ў асноўным членам добраахвотнай дружыны даводзіцца нагадваць насельніцтву правілы паводзін у грамадскіх месцах: курыць толькі ў вызначаных зонах, спіртныя напоі на вакзале не распіваць, не парушаць спакой іншых, пераходзіць пуці праз мост, а не там, дзе ўздумаецца… Калі-нікалі і згубленыя рэчы вяртаць уладальнікам даводзілася.

А яшчэ дружыннікі суправаджаюць цягнікі па розных кірунках, у час паездак сочаць за тым, каб пасажыры ў вагонах адчувалі сябе бяспечна і камфортна.

Дзеці ганарацца сваёй матуляй, заўсёды цікавяцца, як прайшло яе чарговае дзяжурства… А Надзея Мікалаеўна, як камандзір добраахвотнай дружыны, ведае: калі на пасту праваахоўнікі і іх надзейныя памочнікі, то на чыгуначных аб’ектах усё ў парадку!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость