Пры куплі аўтамабіля варта звяртаць увагу не толькі на тэхнічны стан

Пры куплі аўтамабіля варта звяртаць увагу не толькі на тэхнічны стан

Без віны вінаваты

У рэйтынгу папулярнасці рэчаў, на якія ў сучасным свеце збіраюць грошы, машына саступае толькі ўласнаму жыллю. Дзеля патрэбнай на яе набыццё сумы мы гатовыя харчавацца толькі бульбай з салёнымі агуркамі, адмовіцца ад абновак і вячорак з сябрамі, забыцца пра адпачынак і працаваць на трох работах. Вольны час праводзім за вывучэннем аўтамабільных сайтаў і ў гутарках з «дасведчанымі хлопцамі». Нарэшце — доўгачаканы момант: вызначаны марка і мадэль будучага асабістага аўто, грошы назапашаныя. Для новага аўтамабіля з салона, праўда, замала, а вось на патрыманую іншамарку хапае. Адпраўляемся на аўтарынак, купляем сваю мару… Хэпі-энд…

Аўтамабільная гісторыя асіпаўчаніна Х. хэпі-энду не мела. На рынку «Ждановічы» ён, не афармляючы рахунак-даведку або дагавор куплі-продажу, набыў ва ўласнасць аўтамабіль… з падробленым пасведчаннем аб рэгістрацыі транспартнага сродку. Зразумела, аб дадзеным факце Х. да часу не ведаў. Сапраўднасць пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку выклікала сумненне ў супрацоўнікаў МРЭА УУС Бабруйскага гарвыканкама, дзе грамадзянін спрабаваў паставіць «каня» на ўлік. Крыміналістычная экспертыза пацвердзіла падазрэнне міліцыянераў, выявіўшы прыкметы падробкі дакумента. «Оpel Frontera» на дарозе больш не з’яўляўся: каб «бяспашпартны» аўтамабіль рана ці позна не апынуўся на штрафстаянцы, без віны вінаваты Х. яго разабраў і прадаў па частках. Гэта была адзіная магчымасць вярнуць хоць бы долю нялёгкай працай заробленых грошай, бо з-за адсутнасці якіх-небудзь дакументаў вышук былога ўладальніка машыны ўскладнены…

Карацей, пры куплі аўтамабіля варта звяртаць увагу не толькі на тэхнічны стан, адпаведнасць нумароў кузава і рухавіка, але і на дакументы машыны. Заломы, пацёртасці, дапіскі, размытасць друкаваных літар, іншыя дробныя дэталі могуць быць прыкметамі фальсіфікацыі.

У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі дагавор куплі-продажу транспартных сродкаў паміж фізічнымі, юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі складаецца ў трох экзэмплярах і рэгіструецца ў прысутнасці бакоў у Дзяржаўтаінспекцыі МУС у дачыненні да механічных транспартных сродкаў і прычэпаў да іх, у дачыненні да колавых трактароў, прычэпаў да іх, самаходных машын — у Дзяржаўных інспекцыях па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Гарантыяй удалай куплі аўтамабіля стане зварот у МРЭА ДАІ: яго работнікі дапамогуць праверыць дакументы і аформіць здзелку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Дзмітрый МУЗЫЧЫН, старшы следчы райаддзела Следчага камітэта.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем