Пасажыры ў асіповіцкіх цягніках могуць спаць спакойна

Пасажыры ў асіповіцкіх цягніках могуць спаць спакойна

Гудок, флажок — цягнік, павольна пагойдваючыся, адыходзіць ад перона, і ты апынаешся нібы ў асобным новым жыцці: акружаны чужымі людзьмі, гукамі, пахамі. Група маладых людзей п’е піва і гучна рагоча, нехта выйшаў у тамбур і атруціў паветра вагона тытунёвым дымам, падазронага выгляду мужычок цішком паглядае на нядбайна адстаўленую жаночую сумачку…

Словам, у цягніку, як і ў жыцці наогул, нас падпільноўвае нямала непрыемнасцей і небяспекі. Пра што не дае забыцца і металічны голас з дынамікаў: “Паважаныя пасажыры! Знаходзячыся ў цягніку, не пакідайце свае рэчы без нагляду, не давярайце іх незнаёмым асобам…”

osipovichi-ovdt

Хто можа зрабіць паездку бяспечнай ці ўсё ж “выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў”, і дапамогі чакаць не даводзіцца? Распавядае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі АУСТ Уладзімір СЛЕСАРЭНКА:

— Забеспячэнне бяспекі пасажыраў і членаў чыгуначных брыгад і прафілактыка правапарушэнняў у цягніках — наша паўсядзённая работа, таму супрацоўнікі АУСТ штодня суправаджаюць цягнікі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. Яшчэ больш эфектыўная мера — рэгулярнае правядзенне спецыяльнай аперацыі “Пасажыр”, падчас якой ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі АМАП УУС Магілёўскай вобласці, вайскоўцамі в/ч 5527 г. Бабруйска, дружыннікамі за суткі суправаджаецца каля 40 цягнікоў і прадухіляецца ў сярэднім 10-15 правапарушэнняў. Падчас правядзення аперацыі “Пасажыр” групы суправаджэння, у якіх задзейнічаецца 35-40 чалавек, здзяйсняюць не менш за 4 рэйсы ў цягніках Слуцкага, Магілёўскага, Мінскага напрамкаў. Кожную раніцу ў дзяжурнай часці АУСТ аналізуюцца справаздачы і карэкціруецца выбар цягнікоў, якія патрабуюць найбольш пільнай увагі. Напрыклад, апошнюю электрычку, што прыбывае са сталіцы ў гадзіну ночы, штодня суправаджаюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

[tip]У перыяд правядзення аперацыі “Пасажыр” з 18 па 22 лістапада суправоджана 206 цягнікоў, прадухілена 65 правапарушэнняў, устаноўлена месцазнаходжанне прапаўшага без вестак жыхара Гомеля, затрымана 3 асобы, што знаходзіліся ў вышуку.[/tip]

Працягвае інспектар па ахове грамадскага парадку Віктар Кетурко:

— Колькасць правапарушэнняў у цягніках на працягу года прыкладна аднолькавая, але вясной і ўвосень з-за прытоку пасажыраў-дачнікаў і студэнтаў ёсць некаторы рост. Групы суправаджэння праходзяць па саставу па 5-6 разоў, бо нават вы-гляд чалавека ў міліцэйскай форме можа прадухіліць магчымае правапарушэнне: распіццё спіртных напояў, курэнне, дробнае хуліганства. Дарэчы, пасажыры ўспрымаюць наша з’яўленне ў вагоне вельмі станоўча, часта звяртаюцца з прапановамі ці за інфармацыяй, часам зусім нечаканага характару. Але ж і канфлікты непазбежныя. У любой сітуацыі стараемся паводзіць сябе ветліва і добразычліва: бяспека і спакой на транспарце — галоўная задача.

Алена ЛЕПЛЯНІНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем