Осиповичский РОВД. Третий год — первый!

Осиповичский РОВД. Третий год — первый!

На выніковай калегіі УУС, якая адбылася 29 студзеня ў абласным цэнтры з удзелам міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Iгара Шуневіча, старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2018 год Асіповіцкі РАУС прызнаны лепшым райаддзелам вобласці.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, дасягнутыя поспехі ў раскрыцці і прафілактыцы злачынстваў Уладзімір Даманеўскі ўручыў Ганаровую грамату, Ганаровы прыз УУС і каштоўны падарунак начальніку райаддзела палкоўніку міліцыі Віктару Архіпенку (на здымку). Такую высокую ацэнку праца асіповіцкіх праваахоўнікаў атрымлівае ўжо трэці год запар, і гэта лепшае пацвярджэнне эфектыўнасці дзейнасці райаддзела.

Першынство сярод падраздзяленняў Магілёўшчыны заваявалі і асобныя падраздзяленні РАУС — аператыўна-дзяжурная служба і група кадраў, аб дасягненнях якіх “раёнка” пісала (гл. “АК” № 6 ад 22.01. 2019 г.). Заслужаныя ўзнагароды на мерапрыемстве былі ўручаны і нашым асобным супрацоўнікам: медалём “За бездакорную службу” III ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка РАУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Юркавец, а Віктар Архіпенка з рук міністра атрымаў нагрудны знак МУС “За выдатную службу”.

Фота з сайта УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем