Не заставацца ўбаку

Не заставацца ўбаку

Безумоўна, пазбавіцца ад праблемы злачыннасці раз і назаўжды немагчыма, але паўплываць на змяншэнне колькасці правапарушэнняў мы ўсё ж у сілах. Работа ў гэтым накірунку вядзецца ў сістэме ўзаемадзеяння паміж мноствам службаў і ведамстваў раёна. З мэтай стымулявання ўсвядомленага, адказнага і актыўнага ўдзелу прадстаўнікоў грамадскасці ў прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі раёна, абагульнення і распаўсюджвання вопыту добраахвотных памочнікаў праваахоўных органаў, павышэння прававой граматнасці грамадзян і створаны грамадскія пункты аховы правапарадку (ГПАП).

Усяго на Асіповіччыне працуе 13 ГПАП, у склад якіх уваходзіць каля 80 чалавек: супрацоўнікі РАУС, РАНС, члены добраахвотных дружын, прадстаўнікі працоўных калектываў. За мінулы год праведзена 157 пасяджэнняў саветаў ГПАП, на якіх разглядаліся пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, дармаедства, п’янства, алкагалізму, бытавых скандалаў, прымаліся меры рэагавання ў дачыненні да 1.006 асоб, што сістэматычна парушалі грамадскі парадак.

На чарговым штомесячным пасяджэнні, што прайшло днямі ў памяшканні гарадскога пункта па вул. Сумчанкі, 51а пад старшынствам дырэктара СШ № 1 Сяргея Сувеева з удзелам намесніка начальніка РАУС Рустама Хандамава і ўрача псіхіятра-нарколага Алега Палкіна, разгледзелі персанальныя справы грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў міліцыі, злоўжываюць алкаголем, схільныя да супрацьпраўных паводзін, нідзе не працуюць і жывуць за кошт выпадковых заробкаў.

Аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў папярэдзілі, напрыклад, мужчыну, які з’явіўся на савет у суправаджэнні ўчастковага інспектара. Чалавек знаходзіцца на ўліку ўрача псіхіятра-нарколага, нідзе не працуе, не выконвае правілаў супрацьпажарнай бяспекі ў доме і ўжо неаднойчы запрашаўся на пасяджэнне савета. Шматразовыя прафілактычныя гутаркі на лад жыцця алкаголіка і дармаеда ўплыву не аказваюць, таму савет ГПАП прапанаваў адзіна магчымае выйсце з сітуацыі: лячэбна-працоўны прафілакторый — там і працаваць навучаць, і ад нездаровай любві да спіртнога пазбавяць. Хаця апошні шанс самастойна выправіць сітуацыю яму ўсё ж далі. I жанчына, што нядаўна вызвалілася з МПВ, дзе адбывала пакаранне за крадзеж, пасля размовы ў ГПАП цвёрда вырашыла стаць на шлях выпраўлення: змагацца з “зялёным зміем” будзе з дапамогай кадзіравання, вось-вось пачне пошукі работы.

Мужчыны і жанчыны, маладыя і ўжо не вельмі. Многія не жадаюць прызнаваць, што ў іх ёсць праблемы з законам або алкаголем…

Хацелася б верыць, што дадзеныя абяцанні выправіцца і пачаць новае жыццё будуць не пустымі словамі, а пачаткам сапраўды светлага этапу, пэўны ўклад у які ўнеслі і члены савета ГПАП — людзі, зацікаўленыя ў тым, каб дапамагчы спатыкнуўшымся, паказаць ім, што грамадства неабыякава да праблем кожнага, не застаецца ўбаку пры іх вырашэнні.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость