Не рызыкуйце, асіпаўчане!

Не рызыкуйце, асіпаўчане!

Хоць траскучых маразоў, пасля якіх вадаёмы прамярзаюць на значную глыбіню, яшчэ не было, першыя спробы выхаду на лёд аматары рыбалкі ўжо ажыццяўляюць. Як адзначае старшыня раённай арганізацыі РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на вадзе» Аляксандр Сушчынскі, на мінулым тыдні таўшчыня лёдавага покрыва на вадаёмах раёна была каля 8-10 сантыметраў. Але пасля ветраных і дажджлівых выхадных лёд значна растаяў: зараз — не больш за 3 см, а гэта ўжо небяспечна. I ў краіне ўжо адбылося каля дзясятка няшчасных выпадкаў па віне бяспечных «лёдапраходцаў»…

Не забывайцеся, што выхад на лёд забаронены падчас ледастава, пакуль таўшчыня покрыва не дасягне 7 см, а таксама ў перыяд таяння і разбурэння. Правяраць трываласць лёду ўдарамі ног нельга — толькі колам або пяшнёй. Падчас падлёднай рыбалкі не прабівайце шмат лунак на малой плошчы, не збірайцеся вялікімі групамі, не выходзьце на лёд у завіруху або цёмначы. Беражыце сябе!

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем