На днях ветераны и действующие сотрудники кадровой службы подразделений ОВД отметили профессиональный праздник

На днях ветераны и действующие сотрудники кадровой службы подразделений ОВД отметили профессиональный праздник

Правапарадак

Законнасць. Гонар. Прафесіяналізм

На днях ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў адзначылі прафесійнае свята і векавы юбілей утварэння кадравай службы органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Соф’я САВАЙТАН.

s.savaytan@gzt-akray.by

Праца кадравых падраздзяленняў АУС, як правіла, не прыкметная пабочнаму назіральніку, пра яе не пішуць у навінах або зводках, але вось ужо 100 гадоў кадравая служба беларускай міліцыі пад дэвізам «Законнасць. Гонар. Прафесіяналізм» праводзіць якасны адбор кандыдатаў на службу, выхоўвае супрацоўнікаў у духу няўхільнага выканання законнасці і службовай дысцыпліны, адказвае за прафесійную падрыхтоўку міліцыянераў.

За час існавання кадравай службы яе функцыі пастаянна ўдасканальваліся, але нязменным заставалася адно: адданасць службоваму абавязку і прысязе. У свой час кадравае падраз-дзяленне мясцовага райаддзела міліцыі ўзначальвалі Міхаіл Ляд-нёў, Георгій Гаеўскі, Анатоль Андрэйкоў, Пётр Дацэнка, Валерый Пікарэвіч, Валянцін Кернажыцкі, Аляксандр Рэвін, Уладзімір Рыжанкоў — кожны з іх унёс неацэнны ўклад у дзейнасць Асіповіцкага РАУС і па гэты дзень з’яўляецца прыкладам для маладога пакалення супрацоўнікаў.

Сёння шырокі спектр задач па падборы і ўліку кадраў, правядзенні выхаваўчай і ідэалагічнай работы з імі, прысваенні званняў, прадстаўленні да ўзнагарод і заахвочванняў, павышэнні прафесійнай падрыхтоўкі і вылучэнні супрацоўнікаў на вышэйстаячыя пасады, вырашэнні пытанняў сацыяльнай абароны і г.д. пад кіраўніцтвам намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўніка міліцыі Андрэя Бабіча выконваюць старшыя інспектары маёры міліцыі Наталля Мачэкіна і Аляксандр Пінчук. Як па-тлумачыў Бабіч, адбор кандыдатаў на службу пачынаецца ўжо са школьнай парты, мэтанакіравана вядзецца прафарыентацыя і падрыхтоўка да паступлення юнакоў і дзяўчат у міліцэйскія ВНУ. З моманту прыняцця маладога міліцыянера на службу кадравікі непасрэдна ўдзельнічаюць у яго станаўленні: высокі ўзровень прафесіяналізму, а тым больш маральна-псіхалагічная культура самі не прыходзяць. Прафесійная падрыхтоўка асабовага саставу — гэта і арганізацыя настаўніцтва, і праца з су-працоўнікамі, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў, і павышэнне кваліфікацыі праваахоўнікаў, і перападрыхтоўка.

Сваю штодзённую і карпатлівую работу кадравікі выконваюць на самым высокім узроўні: група кадраў Асіповіцкага РАУС неаднаразова станавілася лепшай у вобласці, Андрэй Бабіч не раз прызнаваўся пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства супрацоўнікаў ідэалагічных і кадравых падраздзяленняў АУС сярод намеснікаў начальнікаў тэрытарыяльных аддзелаў унутраных спраў па ІРіКЗ.

1 ліпеня ў актавай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама на ўрачыстай цырымоніі ўзнагаро-джання сабраліся супрацоўнікі і ветэраны кадравай работы. Адкрываючы сустрэчу, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня падкрэсліў, што падраздзяленні нашай вобласці не раз станавіліся лепшымі ў краіне па сваіх напрамках дзейнасці, заўсёды на добрым рахунку, што сведчыць пра прафесіяналізм кадравай службы, і ўручыў заслужаныя ўзнагароды ветэранам і міліцыянерам, у ліку якіх і Андрэй Бабіч: ён атрымаў Ганаравую грамату начальніка УУС.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем