Кашалёк і жыццё! Асцярожна: Асіповіцкі Астап Бендэр!

Кашалёк і жыццё! Асцярожна: Асіповіцкі Астап Бендэр!

kor
Гэты папулярны літаратурны персанаж пусціў у жыццё знакамітую фразу: “Ведаю 400 адносна сумленных спосабаў адымання грошай”. Сённяшнім Бендэрам, махлярам, якія імкнуцца ўзбагаціцца, залазячы ў кашалёк бліжняга, далёка і да энцыклапедычнасці “сына турэцкападданага”, і да яго, няхай своеасаблівай, высакароднасці. На чужым горы абаяльны жулік ніколі не нажываўся — у адрозненне ад сваіх “нашчадкаў”.
Заканадаўства нашай краіны дастаткова дасканалае, каб прыцягнуць да адказнасці самых хітрых зламыснікаў, таму ў суайчыннікаў існуе пачуццё надзейнай прававой абароненасці. Гэта, безумоўна, добра. Але атмасфера агульнай даверлівасці і законапаслухмянасці не мае трывалага грунту ў выглядзе юрыдычнай культуры ў грамадстве, таму немагчыма выключыць узнікненне сітуацыі, сэнс якой зразумелы з ёмкага выразу: “Выдатна, калі ўсе навокал сумленныя… Асабліва, калі я адзін сярод усіх махляр”.
З лета мінулага года ў раёне дзейнічае прадпрымальнік, які аказвае насельніцтву рытуальныя па-слугі: робіць помнікі, магільныя агароджы, прадае каляровы друз для падсыпкі магіл. Працуе ён на цалкам законных падставах: мае ліцэнзію і плаціць падаткі. Але гэта толькі рэспектабельны фасад, за якім хаваецца простая і, на жаль, эфектыўная махлярская схема.
Пры заключэнні дамовы з кліентам прадпрымальнік абавязкова бярэ пэўную — адносна невялікую, каля 1 мільёна рублёў — суму ў якасці перадаплаты. А заказ выконваць не спяшаецца. Калі ж кліент праяўляе незадаволенасць, спасылаецца на пісьмовую дамову. Там жа сапраўды адзначаецца, што тэрмін выканання заказу… фактычна неаб-межаваны. Зразумела, част-ка тэксту, якая пераўтварае сур’ёзны юрыдычны дакумент у нічога не варты ліст паперы, набрана самым дробным шрыфтам. Спецыяльна, каб кліент не звярнуў на яе ўвагу.
Многія, зразумеўшы, што іх “кінулі”, махаюць рукой на страчаныя грошы. Тым жа, хто спрабуе звярнуцца ў міліцыю, махляр перадаплату вяртае, “элегантна” пазбягаючы крымінальнай і нават адміністрацыйнай адказнасці.
На пачатак кастрычніка зарэгістравана каля 20 выпадкаў, калі падманутыя людзі забіралі заявы аб парушэнні іх маёмасных правоў.
Зразумела, супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ўжо пэўны час трымаюць “крымінальны талент” пад пільнай увагай і паступова збіраюць матэрыял для ўзбуджэння крымінальнай справы. Тут ім была б вельмі карыснай дапамога людзей, якія сталі ахвярамі ўзгаданай махлярскай схемы, але ў права-ахоўныя органы пра свае праблемы не паведамлялі.
Летась, у многім дзякуючы ўдзелу грамадскасці, удалося хутка даказаць вінаватасць і адправіць на доўгі тэрмін за краты жуліка, які прыблізна такім жа спосабам падманваў жадаючых набыць шклопакеты.
Увогуле, землякам пры зносінах з невядомымі суб’-ектамі гаспадарання ёсць сэнс звяртацца за інфармацыяй аб іх дзелавой рэпутацыі ў АБЭЗ (тэл. 24-1-78).
Таксама дапамагаюць пазбегнуць сустрэчы з махлярствам правільныя дзеянні пры заключэнні дамовы аб аказанні паслуг ці набыцці матэрыяльных каштоўнасцей:
1. Уважліва прачытаць увесь тэкст дакумента, па-трабуючы тлумачэнняў па кожным пункце, які здаецца незразумелым.
2. Атрымаць пераканаўчыя гарантыі, што заказ будзе выкананы ў вызначаны тэрмін і тлумачэнні аб адказнасці вытворцы ў выніку зрыву гэтага тэрміну. Пры заказе рытуальнага рыштунку ўскоснай гарантыяй саліднасці “фірмы” можна лічыць наяўнасць ўзораў прапануемых тавараў, каталог са здымкамі ўжо выкананых заказаў.
3. Шмат разоў падумаць перад тым, як згаджацца на перадаплату. Сур’ёзныя справы па прынцыпе “вечарам грошы — раніцай крэслы” сёння не робяцца.
Сяргей ТРУХАНОВІЧ,
оперупаўнаважаны АБЭЗ Асіповіцкага РАУС.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем