Калі грошы несапраўдныя

Калі грошы несапраўдныя

Фальшываманецтва — трэці па распаўсюджанасці від злачынстваў. На тэрыторыі вобласці найбольш часта сустракаюцца падробленыя 1000-рублёвыя купюры банка Расійскай Федэрацыі. 85% фальшывак выяўляецца ў пунктах абмену валют. Часта ўладальнікі падробак не падазраюць аб тым, што ў іх руках апынуліся несапраўдныя грошы, і спрабуюць расплаціцца «паперкамі» пры здзяйсненні гандлёвых здзелак, нярэдкія і выпадкі, калі пакупнік заведама ведае пра “каштоўнасць” купюры.

Паколькі валютныя здзелкі паміж грамадзянамі забаронены, пацярпелыя часта асцерагаюцца звяртацца ў міліцыю з заявай на ашуканцаў, што часцей за ўсё адбываецца ад няведання законаў: правапарушэннем лічыцца толькі завершаная здзелка, калі асоба атрымала сапраўдныя грошы за свой тавар. Калі ж у руках апынулася фальшыўка, прадавец прызнаецца ахвярай махлярства.

Каб не стаць уладальнікам падробленай купюры, якая ў выпадку выяўлення будзе канфіскавана без кампенсацыі, валюту варта купляць толькі ў пунктах абмену, а ўсе гандлёвыя аперацыі ажыццяўляць у нацыянальнай валюце.

Любую інфармацыю аб вытворцах і збытчыках падробленых грашовых сродкаў паведамляйце ў РАУС па тэл. 102 або 24-1-78.

Аляксей Волкаў,

оперупаўнаважаны АБЭЗ Асіповіцкага РАУС.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем