Хроніка здарэнняў

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС спынена 187 парушэнняў правіл дарожнага руху. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута чатыры вадзіцелі, якія не маюць права кіравання, два — знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, пяць — парушылі правілы перавозкі дзяцей, тры — праехалі на забараняючы сігнал святлафора, чатыры — не далі перавагу пешаходам, якія перасякалі праезную частку па пешаходным пераходзе;
13 парушэнняў здзейснілі веласіпедысты і пешаходы, адзін з якіх быў нецвярозым.
АДАІ папярэджвае: вадзіцелю сродку персанальнай мабільнасці забараняецца рухацца ў населеным пункце з хуткасцю больш за 10 км/г; кіраваць СПМ на дарозе падлеткам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, без суправаджэння паўналетняй асобы (за выключэннем жылых зон); рухацца па тратуары, калі маса СПМ перавышае 35 кг.
Аддзелам Дэпартамента аховы спынены сямейны скандал, выяўлена тры асобы, якія здзейснілі дробнае хуліганства, і па адным чалавеку, што з’яўляўся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы ці здзейсніў дробны крадзеж.
РАНС нагадвае: аўтаномны пажарны апавяшчальнік — «вартаўнік», які не патрабуе разеткі і працуе ад звычайнай батарэйкі «Крона» да года і даўжэй. АПА рэагуе нават на слабы дым задоўга да з’яўлення адкрытага агню і выдае моцны перарывісты гук (ад 85 дБ), які абудзіць нават моцна спячага чалавека.
Асіповіцкай міжрайінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл лесакарыстання.
Соф’я Савайтан
