“Дзіця — люстэрка ўчынкаў бацькоў”, —

“Дзіця — люстэрка ўчынкаў бацькоў”, —

гэтыя словы, сказаныя вялікім Песталоцы два стагоддзі таму, пацвердзіліся і на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, на якім прааналізавалі злачыннасць і правапарушэнні, здзейсненыя дзецьмі і падлеткамі на тэрыторыі раёна ў I квартале. На гэты раз яно праходзіла ў пашыраным складзе: прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацый устаноў адукацыі.

Намеснік старшыні камісіі Аксана Гарбунова паведаміла, што сёлета адбылося 1 злачынства з удзелам непаўналетняга, тады як за такі ж перыяд летась — 3 з удзелам 3 падлеткаў. Разгледжана 48 спраў аб правапарушэннях у адносінах падлеткаў і 27 — аб такіх адміністрацыйных правапарушэннях, як невыкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Старшыня камісіі па справах непаўналетніх Аляксандр Шаўлюга пагаварыў з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, прааналізаваў прычыны правапарушэнняў, накіраваў педагогаў на папераджальную работу. У размове прынялі ўдзел і прадстаўнікі праваахоўных органаў, урач-нарколаг.

Затым былі разгледжаны непрыстойныя ўчынкі. У залу запрашаліся дзеці і іх бацькі — звычайныя на выгляд, але дапусціўшыя дзесьці памылкі ў паводзінах або выхаванні. У чым іх прычына і спрабавалі разабрацца члены камісіі.

Сярэднестатыстычная вучаніца выпускнога класа Ю.: сярэдні бал — 6,8, член БРСМ, наведвае факультатыў па рускай мове, марыць паступіць на юрфак, дапамагае матулі на дачы — і ўжо тройчы была затрымана за распіццё алкагольных напояў у кампаніі крыху старэйшага хлопца, які добра знаёмы членам камісіі. Юнак купляе гарэлку і любіць частаваць ёй такіх вось даверлівых дзяўчынак, якія аддаюць перавагу не аўтарытэту бацькоў, а “брутальнасці” шчодрага мачо…

17-гадовая дзяўчынка, за ёй, панурыўшы галаву, стомленая матуля. Вучыцца дзяўчо не жадае, з каледжа адлічана, вырашыла, што час пачаць прафесійную дзейнасць. Але першае працоўнае месца чамусьці шукае ў начных кафэ Мінска. Расказвае, у якой з устаноў праз тыдзень прыступіць да работы. На працу збіраецца дабірацца з Асіповіч, што ў сям’і звыкла: маці здымае дом у райцэнтры, а на працу ездзіць у іншы раён, дзе раней пражывалі ўсе разам — тата цяпер жыве асобна. Няма нейкай пэўнасці і гармоніі ў сям’і, а таму і адносіны маці з дачкой не ладзяцца. “Яна мяне зусім не слухае”, — тлумачыць паніклая жанчына. Затое ў стане алкагольнага ап’янення затрымлівалася транспартнай міліцыяй на розных станцыях не раз…

Падобныя справы ў чарговы раз сведчаць аб тым, што калі дзеці не знаходзяць цяпла, утульнасці і паразумення дома, побач з бацькамі, то шукаюць іх на вуліцы. Часта — у сумніўнай кампаніі больш спакушаных падлеткаў. I, не знаходзячы, нярэдка ідуць на самыя непрадказальныя крокі. Грамад-скасць змагаецца з гэтым, але яна не можа замяніць любячых бацькоў…

Iна ЗАСКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем