ДКСЭ: з першых вуснаў

ДКСЭ: з першых вуснаў

На днях жыхарам раёна прадставілася магчымасць атрымаць інфармацыю, звязаную з судова-экспертнай дзейнасцю, з першых вуснаў: выязны прыём грамадзян і 2-гадзінную тэлефонную “прамую лінію” правёў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь палкоўнік юстыцыі Пётр Врублеўскі. Пагутарыў з ім аб рабоце ДКСЭ і карэспандэнт “АК”.

dkse

— Рэфармаванне сістэмы праваахоўных органаў дзяржаўнага кіравання працягваецца не першы год. Чарговы этап — з’яўленне новай структуры — Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Чым была выклікана неабходнасць яго стварэння?

— Раней амаль кожнае сілавое ведамства мела сваё падраздзяленне для правядзення судовых экспертыз, а зараз усе сілы зведзены “ў адзіны кулак”: камітэт, які пачаў дзейнасць 1 ліпеня 2013 года, сфарміраваны на базе Дзяржслужбы медсудэкспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі краіны. Экспертыза — адна з самых надзейных крыніц атрымання аб’ектыўных доказаў, яна адыгрывае вызначальную ролю пры вынясенні судовых рашэнняў, і менавіта ў новым фармаце максімальна якасна вырашаюцца задачы і рэалізуецца асноўная мэта ДКСЭ — забеспячэнне незалежнасці і павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнай судова-экспертнай дзейнасці.

— Якія вынікі ўжо дасягнуты новай структурай?

— За час існавання дзяржкамітэта карэнным чынам змянілася роля эксперта ў следчым працэсе і грамадзянскіх адносінах: толькі за мінулы год нашы супрацоўнікі ўдзельнічалі ў 102.154 аглядах месцаў здарэнняў, 23.445 следчых дзеяннях, 36.910 аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, 2.279 судовых пасяджэннях. Немалаважны станоўчы вынік — скарачэнне часу правядзення экспертыз: летась у тэрмін да 30 сутак іх выканана 308.921, звыш — толькі 4.834, што складае 1,5% ад агульнай колькасці. Пацвярджэнне эфектыўнасці рэфармавання — колькасны і якасны рост: у параўнанні з 2013 годам праведзена на 37,6% больш судова-медыцынскіх, на 23,2 — крыміналістычных, на 9,7 — судова-псіхіятрычных экспертыз, пры гэтым на 6,2% зменшылася колькасць паўторных экспертыз, ініцыяваных кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі, а па выніках паўторных экспертыз высновы першасных зменены толькі ў 25 выпадках — 0,0079%. Дарэчы, менавіта з моманту стварэння ДК сталі праводзіць экспертызу радыё-электронных прылад, якую раней не рабілі.

— А як з наяўнасцю ў камітэта неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў працы людзей, асабліва ў рэгіёнах?

— Абнаўленне МТБ ідзе. Ужо працуюць хроматамаспектрометры — хімічная экспертыза разнастайных рэчываў, у тым ліку так званых “спайсаў”, зараз займае крыху больш за паўгадзіны. Рамантуюцца памяшканні, набываецца тэхніка для найбольш запатрабаваных экспертыз: камп’ютарна-тэхнічных, фанаскапічных і іншых. Аптымізавана штатная колькасць, для грамадзян на платнай аснове праводзіцца больш за 100 відаў даследаванняў, у іх ліку і генатыпаскапічныя — даход ДКСЭ за год склаў 13 мільярдаў рублёў. Атрыманыя грашовыя сродкі накіроўваюцца і на набыццё дарагога абсталявання, і на павышэнне зарплаты супрацоўнікаў. Зразумела, гэта лепшым чынам уплывае як на ўмовы, так і на вынікі працы, у тым ліку і ў рэгіянальных падраздзяленнях.

Калі казаць канкрэтна пра Асіповіцкі міжрайаддзел ДКСЭ, у чый сектар уваходзіць і Клічаўскі раён, то ўмовы работы тут такія ж, як і ў іншых спецыялістаў камітэта: ёсць усе неабходныя матэрыялы і інструменты, нядрэнная прыборная база, якая дазваляе праводзіць дактыласкапічныя, трасалагічныя, тэхніка-крыміналістычныя, почырказнаўчыя, судова-медыцынскія экспертызы. Судова-генетычныя, судова-псіхолага-псіхіятрычныя, фанаскапічныя, пажарна-тэхнічныя, аўтатэхнічныя, камп’ютарна-тэхнічныя, экспертызы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў і г.д. праходзяць у абласных упраўленнях і сталіцы — іх правядзенне ў міжраённых аддзелах  проста нерэнтабельна. Зараз у аддзеле працуюць 4 атэставаныя супрацоўнікі, за год імі праведзена 457 экспертыз, больш за палову якіх складаюць дактыласкапічныя. Магчымасці будуць пашырацца: сёлета плануецца набыццё для патрэб аддзела легкавога аўтамабіля, замена састарэлых камп’ютараў і фотаапаратаў сучаснымі, а на вакантнае месца эксперта-крыміналіста прыйдзе выпускнік следча-экспертнага факультэта акадэміі МУС.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем