Будынак Асіповіцкага раённага суда адкрыўся пасля капрамонту

Будынак Асіповіцкага раённага суда адкрыўся пасля капрамонту

Шматлюдна было ў пятніцу каля будынка раённага суда: тут адбывалася яго ўрачыстае адкрыццё пасля капітальнага рамонту. Без перабольшвання, зараз мясцовы дом правасуддзя ўвайшоў у лік самых прыгожых пабудоў у райцэнтры.

На цырымоніі прысутнічалі першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Калінковіч, старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка, начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў, бухгалтарскай справаздачнасці і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Міхаіл Акунец, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, старшыня суда Асіповіцкага раёна Галіна Шыціна, кіраўнікі шэрагу раённых судоў вобласці, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, будаўнікі і, канечне, тыя, каму прадстаіць працаваць у абноўленым будынку.

Пасля ўрачыстай сустрэчы ганаровых гасцей з хлебам-соллю і прывітальнай песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Дзівакі” першым слова ўзяў Валерый Калінковіч. Ён падкрэсліў, што дзяржавай і Прэзідэнтам надзяляецца значная ўвага функцыянаванню сістэмы правасуддзя. Важна ствараць належныя ўмовы работы ва ўсіх яе звёнах, у тым ліку ў раённых судах, дзе і разглядаецца асноўная колькасць адміністрацыйных і крымінальных спраў. Валерый Леанідавіч выказаў спадзяванне, што якасныя ўмовы працы прывядуць да яшчэ больш выніковай работы. Таксама ён падзякаваў мясцовым уладам і будаўнікам, пажадаў і далейшага росквіту зямлі асіповіцкай. I ў якасці падарунка ўручыў гаспадарам найсучаснейшы ноўтбук.

суд Осиповичи

Кіраўнік абласнога суда Ігар Прошка выказаў упэўненасць, што ад адноўленага будынка двайная карысць: горад атрымаў прыгожую пабудову, а насельніцтва — дадатковыя магчымасці. Шмат віншавальных слоў і падзякі будаўнікам прагучала і ад астатніх прысутных. Дырэктар камунальнага прадпрыемства “Водаканал” Ігар Трацяк, чыя арганізацыя і ажыццяўляла капрамонт, атрымаў Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога суда. Такой жа ўзнагародай быў адзначаны і начальнік рамонтна-будаўнічага ўчастка Сяргей Цімашэнка, а ад ДУКВП “Водаканал” быў узнагароджаны намеснік дырэктара па будаўніцтвеАляксандр Дрозд.

…Урачыстыя акорды. Сімвалічны ключ уручаецца Галіне Шыцінай, пераразаецца чырвоная атласная стужка — можна запрашаць гасцей на экскурсію. Перамены сапраўды ўражваюць: капрамонт ажыццяўляўся з элементамі мадэрнізацыі, устаноўлена сістэма вентыляцыі, кабінеты аснашчаны сучаснай аргтэхнікай — камп’ютарамі, прынтарамі, ксераксамі, новай мэбляй. Стаў большым па плошчы, а таму і зручнейшым, архіў. Адно з галоўных жа пера-ўтварэнняў — стварэнне ўмоў для асоб з абмежаванымі магчымасцямі: з вуліцы можна падняцца па пандусе, а на другі паверх — на спецыяльным пад’ёмніку, што забяспечвае да-ступнасць правасуддзя ўсім катэгорыям грамадзян.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость