Асіповіцкім міліцыянерам дапамагла пільнасць

Асіповіцкім міліцыянерам дапамагла пільнасць

Раней «раёнка» паведамляла аб тым, што на тэрыторыі горада быў затрыманы забойца, які хаваўся ад правасуддзя.

pinchuk— Было гэта так, — расказаў малодшы сяржант міліцыі аддзялення патрульна-паставой службы АУСТ Дзмітрый Пінчук. — 6 сакавіка заступаў на начное дзяжурства. На разводзе, як звычайна, дзяжурны афіцэр давёў апошнія арыенціроўкі на злачынцаў, якія адшукваюцца, і заклікаў да асаблівай пільнасці: падазроны ў асабліва цяжкім злачынстве можа перасоўвацца ў напрамку Асіповічаў. Праходзячы па маршруце руху, на вакзале заўважыў, як малады чалавек з буйной радзімкай на твары энергічна гутарыў з дзяўчынай. У памяці ўсплыла арыенціроўка: «Асаблівая прыкмета — радзімка на твары». На патрабаванне прад’явіць дакументы той адказаў, што дакументаў пры сабе не мае, але ўсю інфармацыю можа даць вусна…

Па патрабаванні Пінчука невядомы быў дастаўлены ў дзяжурную часць. Падчас працэдуры высвятлення асобы, чалавек быў апазнаны: 20-гадовы асіпаўчанін, раней неаднаразова судзімы — яго дадзеныя меліся ў базе АУСТ. У падазронага выявілі пярсцёнак, ноўтбук і мабільны тэлефон, якія належалі забітаму. Цяпер затрыманы праходзіць па справе па двух артыкулах — за крадзеж і забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю. Пакаранне па апошнім артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем