Асіповіцкі раён: рыба не паскардзіцца, але…

Асіповіцкі раён: рыба не паскардзіцца, але…

Яшчэ ад нашых продкаў пайшло: калі прырода дае – трэба браць. І ў залежнасці ад пары года шаноўнае грамадства цягнецца ў лес або да вады, разлічваючы знайсці там нейкую спажыву.  Па ягады-грыбы зараз ісці яшчэ рана, паляванне – занятак для абмежаванага кола насельніцтва, а вось рыбу вудзіцць умеюць амаль што ўсе. Толькі не кожны разумее, як гэта патрэбна рабіць, каб не пашкодзіць акаляючаму асяроддзю.

 Засталася толькі здабыча

Пры чарговых палявых кантрольных мерапрыемствах супрацоўнікі Асіповіцкай межрайінспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету знайшлі на рацэ Свіслач непадалеку ад мяжы нашага і Пухавіцкага раёнаў сапраўднае “дзіва”: амаль на паверхні вады плавала рыба “не ў сваім розуме”. Пры бліжэйшым аглядзе стала зразумела: азёрна-рачныя жыхары хутчэй за ўсё падвергліся ўздзеянню электрамагнітнага або гукавога выпраменьвання.

Амаль адразу на беразе былі заўважаны два грамадзяніны, якія выцягвалі лодку з вады. Калі інспектарам заставалася ўсяго 100-200 метраў да “лодачнікаў”, апошнія крыху замарудзіліся, а потым пачалі рухацца як мага хутчэй, заскочылі ў аўтамабіль і рванулі з месца.  Плаўсродак і вёслы яны пакінулі на беразе, як і “падарунак” для інспектараў – 36 кілаграмаў азёрна-рачной рыбы. Урон ад такой рыбалкі склаў 276,3 базавыя велічыні – без малога 50 мільёнаў рублёў.

На жаль, браканьераў не ўдалося, як кажуць, ухапіць за руку, але гэта справа часу. Праваахоўнымі органамі распачата крымінальная справа і вядзецца следства, вынікам якога стане жорсткае пакаранне для парушальнікаў.

 Сапраўдныя жывадзёры

Днямі ў межрайінпекцыю АЖіРС патэлефанавалі: “Каля ГЭС нейкія людзі ловяць рыбу ў забароненым месцы метадам багрэння”. Карацей кажучы, так званыя рыбакі закідвалі ў ваду леску, да якой прыстасавана блясна з кручкамі, і чаплялі рыбу за ўсё, што прыйдзецца. Інспектары адразу ж выехалі на месца, паназіралі за парушальнікамі і вырашылі: трэба затрымліваць.

Аказалася, што браканьеры нават не жыхары Асіповіччыны – мужчыны прыехалі “парыбачыць” з Мінска. Гр. Н. вырашыў не ўстапаць у канфрантацыю з супрацоўнікамі інспекцыі і добраахвотна прадэманстраваў прыладу лоўлі з трыма пустымі кручкамі, а вось В. аказаўся агрэсіўным і адмовіўся падпарадкоўвацца. Каб уціхамірыць чалавека, які ўжо занадта ўсхадзіўся, на яго нават прыйшлося надзець наручнікі. Але той і тады не супакоіўся: спрабаваў нанесці сабе пашкоджанні, пабіцца з прадстаўнікамі прыродаахоўнай арганізацыі. Інспектары выклікалі на дапамогу міліцыю, але і гэта не ўтаймавала В., які не пакідаў надзеі што-небудзь сабе пашкодзіць. Для чаго – не зразумела, ды і сведкаў яго так званага шаленства было дастаткова.

Безумоўна, каля месца “рыбалкі” супрацоўнікі ІАЖіРС знайшлі і здабычу: каля 6 кілаграм азёрна-рачной рыбы з пашкоджаннямі, якая была злоўлена ў забароненым месцы забароненымі спосабам і снасцю. Урон ад злачынства – крыху больш за 7 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, браканьеры будуць пакараны штрафам у памеры ад 20 базавых велічынь.

 …Гэтыя падзеі – адны з яскравых прыкладаў чалавечага глупства ў адносінах з прыродай. Няўжо грамадзянам так хочацца нажывы, што яны не баяцца рызыкаваць і зусім не задумваюцца аб наступствах сваіх паводзін як для себя, так і для акаляючага асяроддзя? Незразумела…

Марыя ТАЛЕЙКА. 

Последние новости

Власть

Лукашенко награжден орденом Святого апостола Андрея Первозванного. Торжественная церемония состоялась в Кремле

9 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем