Асіповіцкі АУСТ. Прафілактыка — лепшая тактыка

Асіповіцкі АУСТ. Прафілактыка — лепшая тактыка

Праезд цягніком — адзін з самых бяспечных спосабаў перамяшчэння, аднак і тут людзей могуць чакаць непрыемныя сюрпрызы. Напрыклад, прапажа багажу або крадзеж асабістай маёмасці.

Каб падобных сітуацый было як мага меней, работнікамі Асіповіцкага АУСТ і станцыі Асіповічы перыядычна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы. Так, напрыканцы мінулага тыдня на тэрыторыі чыгуначнага вакзала прайшла акцыя «Гадзіна пасажыра», падчас якой з людзьмі праводзіліся прафілактычныя гутаркі аб правілах паводзін і мерах бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, даводзіліся да ведама патрабаванні да правозу багажу і парадку дагляду грамадзян, скарыстоўвалася гучная сувязь і г.д.

ovdt

— Неабходна памятаць аб тым, што наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, нясуць за сабой адміністрацыйную адказнасць, — падкрэслівае намеснік начальніка АУСТ па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, падпалкоўнік міліцыі Таццяна Роўбель. — Так, за праход па чыгуначных пуцях або знаходжанне на іх ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф ад 0,2 да 2 базавых велічынь, за курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах — да 4. З мэтай папярэджання такіх сітуацый на чыгуначным вакзале і ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа супрацоўнікамі патрульна-паставой службы і нарадамі суправаджэння на пастаяннай аснове праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы.

Наш АУСТ штогод шляхам ананімнага анкетавання даведваецца аб меркаванні грамадзян наконт выконваемай супрацоўнікамі работы, і ў цэлым насельніцтва станоўча ацэньвае работу аддзела.

Аналіз атрыманых вы-нікаў дазваляе карэктаваць паўсядзённую дзейнасць з улікам паступіўшых прапаноў. Сёлета на ўчастках Жлобін-Мінск і Асіповічы-Магілёў у 649 цягніках рэ-гіянальных ліній эканом-класа было выяўлена 52 парушальнікі, затрымана асоба, якая знаходзілася ў вышуку. Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот зброі. На станцыі Асіповічы ў зоне патрулявання нарадаў міліцыі што-дня вядзецца прафілактычная работа на прадмет выяўлення і спынення фактаў распіцця алкагольных напояў і піва — за верасень-лістапад па гэтай справе на ўчастку абслугоўвання да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 83 правапарушальнікі. I работа па ўзгаданых і іншых накірунках працягваецца.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость