Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 сакавіка выяўлены 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, па выпадку нанясення цялесных пашкоджанняў і наркатрафіку. Раскрыты 2 раней
здзейсненыя крадзяжы.

20 чысла пры аглядзе асабістай машыны 28-гадовага асіпаўчаніна знойдзена 7 кг насення маку.

РАСК

Узбуджана 6
крымінальных спраў.
У тым ліку па фактах: нанясення цялесных пашкоджанняў непаўналетняму (злачынства адбылося 21 лютага ў п. Савецкі), набыцця крадзенай маёмасці і яшчэ аднаго выпадку незаконнага гандлю ювелірнымі вырабамі з золата, які вяла група мінчан.

ДАI

Спынена 148 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 35 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 3 п’яныя вадзіцелі і 19 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 8 ДТЗ.

24 сакавіка каля 15.20 на 117-м кіламетры шашы МінскГомель аўтамабіль «ТаётаКэмры» цёмнага колеру, які рушыў у бок Бабруйска, знянацку выехаў на сустрэчную паласу
руху і
наўмысна стварыў аварыйную сітуацыю. Каб пазбегнуць сутыкнення з дарожным ліхачом, «Опель Астра» быў вымушаны з’ехаць на ўзбочыну, дзе ўрэзаўся ў снежны сумёт. Пасажыр пашкоджанай машыны атрымаў цялесныя пашкоджанні. АДАI звяртаецца да відавочцаў дапамагчы ўстанавіць нумар машыны, вадзіцель якой так нахабна парушыў правілы дарожнага руху. Тэлефон —
24-4-44.

Увага! З 21 па 31 сакавіка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца спецаперацыя «Пешаход».

АУСТ

Спынена 76 адміністрацыйных правапарушэнняў, затрымана 2 злачынцы, на якіх быў аб’яўлены вышук. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу мабільнага тэлефона, які пасажыр паставіў на падзарадку ў зале чакання вакзала ст. Асіповічы.

У зоне адказнасці АУСТ і стралковапажарнай каманды на ст. Асіповічы адбыўся выпадак невытворчага траўматызму. На адным з перагонаў чыгункі АсіповічыСлуцк патрапіла пад цягнік і атрымала смяротныя траўмы 58-гадовая жанчына. Пацярпелая ішла ўздоўж чыгункі ў небяспечнай блізкасці ад рэек і, верагодна, была зацягнута пад колы ўдарам паветранай хвалі, што ўтвараецца пры хуткім
руху саставу.

РАНС

19 чысла адбыліся пажары гаспадарчых пабудоў у прыватных сядзібах на вул. Каралёва (Асіповічы) і ў в.
Сялец.

IАЖіРС

Складзены
пратакол па факце парушэння правілаў гандлю рыбай.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем