Асіповіччына: хронIка здарэнняў
РАУС
У перыяд з 15 па 22 красавіка выяўлены 4 крадзяжы, раскрыты 2 раней здзейсненыя злачынствы, канфіскавана 20 кг макавага зерня.
РАСК
Узбуджана 8 крымінальных спраў, 2 з якіх — па фактах кіравання транспартным сродкам асобамі, якія адбывалі
пакаранне за парушэнне правілаў дарожнага руху і былі судом пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.
ДАI
Спынена 181 парушэнне правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 23 пешаходы, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні, 44 парушальнікі хуткаснага рэжыму і 10 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 2 ДТЗ.
АУСТ
Спынена 68 адміністрацыйных
правапарушэнняў. Раскрыта спроба крадзяжу матэрыяльных каштоўнасцей праз скажэнне справаздачнай дакументацыі на адным з прадпрыемстваў чыгуначнага вузла Асіповічы.
РАНС
18 чысла загарэўся жылы дом у в. Ручэй. Агнём знішчаны дах, частка столі, пашкоджана маёмасць у пакоях.
21 красавіка згарэў нежылы дом у в. Чучча. На папялішчы знойдзены труп мужчыны. Абставіны вызначаюцца.
IАЖіРС
Складзены 3 пратаколы за
незаконнае рыбалоўства. У адносінах да аднаго з браканьераў будзе ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне прыродзе страт у асабліва буйным памеры.
* * *
До 30 апреля в стране проводится профилактическая акция “Дом без насилия”.
В рамках проведения этой акции действует “горячая линия” для пострадавших от домашнего насилия 8-801-100-8-801, куда можно звонить с 8 до 20 часов
ежедневно.
Также помощь можно получить, обратившись
по телефонам:
– экстренной психологической помощи для граждан, оказавшихся в трудной
жизненной ситуации — 8 (0222) 47-31-61 и 8 (0225) 54-40-74.
– “горячей линии” социального кризисного центра для женщин общественной организации ЧСПУО
“SOS — детская деревня Могилев” — 8 (044) 760-76-03, 8 (044) 561-82-57 (velcom).
– оперативно-дежурной службы
милиции — 102.
Николай ГАЙВОРОНСКИЙ,
начальник отдела охраны
правопорядка и профилактики РОВД.
Юрий ТКАЧУК,
старший участковый инспектор
ИДН ОВДТ.