Асіповіччына: хронIка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 22 па 26
красавіка выяўлена 2 крадзяжы, затрымана 9 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты
даўгоў альбо хаваліся ад суда, выяўлена 3 выпадкі самагонаварэння, угон
матацыкла.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных
спраў, у тым ліку 4 — у адносінах да службовай асобы адной з камунальных
службаў, якая схіляла да дачы хабару кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў за
“дапамогу” ў заключэнні выгадных камерцыйных дагавораў.

 Вядзецца вывучэнне абставін нападзення раней
несудзімага 31-гадовага асіпаўчаніна на работніка ААТ “Гандаль” у
памяшканні крамы № 4 і нанясення апошняму цялесных пашкоджанняў.

ДАI

Спынена 209 парушэнняў
правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 16 пешаходаў без святлоадбіваючых
элементаў на адзенні, 69 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 5 п’яных вадзіцеляў.

24 чысла адбылося, без
перабольшвання, трагікамічнае дарожнае здарэнне. Трактар МТЗ СВК “Калгас
імя Чарняхоўскага” транспарціраваў прычапны агрэгат негабарытнай шырыні,
з-за чаго вадзіцель не меў магчымасці карыстацца люстэркамі задняга віду. У
кабіне знаходзіўся пасажыр, які па невядомай пакуль прычыне на хаду выскачыў
улева. У гэты момант счэпку сельгасмашын абганяў “Опель-Аскона”, і
пасажыр трактара прызямліўся якраз на яго капот.

 Па шчасці, сутыкненне з “лятаючай перашкодай”
адбылося на адносна невялікай хуткасці, таму яго ўдзельнікі атрымалі не самыя
цяжкія пашкоджанні: машыне патрабуецца замена лабавога шкла і рамонт капота,
няўдала скокнуўшаму пасажыру — лячэнне пералому рукі і страсення галаўнога
мозга.

АУСТ

Спынена 77
адміністрацыйных правапарушэнняў.

Узбуджана крымінальная
справа па факце крадзяжу маёмасці ў пасажыраў на ст. Дзераўцы.

Пры правядзенні
спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Вышук” затрыманы 4 злачынцы.
Канфіскавана каля 450 літраў віна, незаконны гандаль якім спрабаваў наладзіць
адзін з землякоў, і 11 літраў элітнага віскі, кантрабандна ўвезенага з Расіі.

Дэпартамент аховы

Спынена 4 дробныя
крадзяжы, па аднаму выпадку хуліганства, самагонаварэння, ужывання спіртных
напояў у забароненым месцы.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлены 23
грамадзяніны, 18 размешчаны для працверажэння. Астатнія, паспеўшыя крыху
прыйсці ў сябе падчас перавозкі ва ўстанову, былі адпушчаны дамоў пасля
складання пратаколаў аб парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.

РАНС

23 чысла згарэла дача ў
САТ “Спадарожнік”, каля в. Смык.

Раніцай 24 красавіка
пачаўся пажар у жылым доме ў в. Ясень. Будынку і размешчанай у ім маёмасці
нанесены значныя пашкоджанні.

26 чысла ў в. Заручэўе
агнём быў цалкам знішчаны жылы дом.

IАЖіРС

Складзена 5 пратаколаў за
незаконную здабычу рыбы. У адносінах да 2 браканьераў будзе ўзбуджана
крымінальная справа за парушэнне правілаў рыбалоўства паўторна на працягу года.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем