АДІ ў Асіповічах. Без “вады”, па сутнасці

АДІ ў Асіповічах. Без “вады”, па сутнасці

Менавіта так можна ахарактарызаваць сустрэчу інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад началам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча з калектывам ДУКВП “Водаканал” у рамках лютаўскага адзінага дня інфармавання насельніцтва. Удзел у размове з працаўнікамі прыняў таксама начальнік ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі. Кіраўнік абласной Дзяржаўтаінспекцыі першым і ўзяў слова: шчыра падзякаваў лепшай дружынніцы прадпрыемства Святлане Быстровай за актыўную работу і ўручыў лабаранту хіманаліза заслужаную ўзнагароду.

еди

Начальнік ДАІ РАУС Дзмітрый Юркавец прывёў нямала лічбаў-фактаў, якія тычацца дарожна-транспартных здарэнняў, іх сумных вынікаў і прычын. За апошняе 10-годдзе ў Беларусі колькасць аўтамотатранспарту вырасла амаль у паўтара раза — з 2,7 да 3,9 адзінак, узровень аўтамабілізацыі ў нас (371 машына на тысячу жыхароў) вышэй, чым на Украіне (202), у Расіі і Літве (317). Гэта добра, але па-ранейшаму хапае ДТЗ, якія з’яўляюцца адной з асноўных прычын траўматызму, прыносяць значныя эканамічныя страты. Хаця апошні час у краіне і назіраецца станоўчая дынаміка асноўных паказчыкаў аварыйнасці

Потым аб рабоце на даверанай тэрыторыі расказаў участковы інспектар РАУС Валянцін Цыбліенка, а напрыканцы на шэраг пытанняў адказаў кіраўнік мясцовай улады. Ён спыніўся не толькі на пэўных дасягненнях, а і не абмінуў праблемныя моманты, якіх таксама дастаткова.

Нацэльваючы калектыў “Водаканала” на больш эфектыўную дзейнасць непасрэдна ў тых накірунках, якімі займаюцца камунальнікі, Пётр Яфімавіч засяродзіў увагу на многім. У прыватнасці, на не толькі належным выкананні графіку запланаваных работ на аб’ектах і асваенні выдзеленых на гэтае сродкаў, а і неабходнасці добрай якасці выконваемага, падрыхтоўкі праз мясцовы каледж запатрабаваных спецыялістаў розных будаўнічых спецыяльнасцей і г.д.

***

Сустрэліся ІПГ у чацвер і з шэрагам іншых працоўных калектываў. Напрыклад, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дрозд у ДРБУ-199 падкрэсліў, што на нядаўнім пашыраным пасяджэнні калегіі Мінтранса вырашана ўнесці змяненні ў Дзяржпраграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Беларусі на 2015-2019 гады ў частцы паскоранага аднаўлення сеткі мясцовых аўтадарог.

Начальнік РАУС Віктар Архіпенка праінфармаваў прысутных аб крымінагеннай абстаноўцы і сітуацыі, якая склалася ў сферы бяспекі дарожнага руху: летась на тэрыторыі Асіповіччыны зарэгістравана 24 (2015 г. — 35) ДТЗ, у якіх загінулі 6 (10) чалавек; а старшы ўчастковы інспектар Аляксандр Грышановіч спыніўся на праводзімай рабоце па падтрыманні правапарадку на адміністрацыйным участку Чыгуначны, дзе і размяшчаецца будупраўленне. Пасля адказаў на пытанні начальнік міліцыі падзякаваў за плённае супрацоўніцтва кіраўніку добраахвотнай дружыны філіяла дарожнікаў Міхаілу Новіку.

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость