Засімовіч і яго баявая дружына

Для слесара лакаматыўнага дэпо Уладзіміра ЗАСІМОВІЧА ўдзел у рабоце добраахвотнай дружыны свайго прадпрыемства — справа звычная. Дружыннікам ён вырашыў стаць яшчэ ў 1992 годзе, і сёння для яго выхад на дзяжурства — неад’емная частка жыцця.

За 20 гадоў удзелу ў праваахоўнай рабоце здаралася столькі ўсяго, што прысуджэнне яму ганаровага звання «Лепшы дружыннік” і адначасовае ўзнагароджанне дружыны лакаматыўнага дэпо Дыпломам І ступені па групе чыгуначных арганізацый успрымаецца Уладзімірам Канстанцінавічам проста як прыемнае супадзенне. Аб якім праз пэўны час прыемна будзе ўспомніць у размове з паплечнікамі-аднадумцамі, якія і ўтвараюць «чэмпіёнскую” суполку дружыннікаў — Нінай Курыльчык, Дзмітрыем Стэльмахам, Алай Путрык і Вольгай Сныткінай.

Але ж успамінаць можна і мноства іншых эпізодаў. Па вялікім рахунку, у біяграфіі Засімовіча і яго знаёмых дружыннікаў-чыгуначнікаў набярэцца столькі незвычайных прыгод, што хапіла б на цэлы тэлевізійны серыял. Сюжэты ж у ім маглі б быць вось такімі.

Эпізод першы: «Трылер каля станцыі Талька”

У абавязкі чыгуначных добраахвотных дружын уваходзіць удзел у суправа-джэнні пасажырскіх цягнікоў на ўчастку абслугоўвання Асіповіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце. Па буднях яны ездзяць да станцый Верайцы, Нясета, Старыя Дарогі, Бабруйск. У выхадныя і святы даводзіцца рабіць рэйсы і далей. Сітуацыі ж у такіх паездках бываюць самыя розныя…

 Аднойчы дружына, у складзе якой быў і Засімовіч, ехала ў позняй электрычцы ў Мінск. Толькі цягнік пачаў разгон пасля прыпынку на станцыі Талька, як машыніст пачаў экстраннае тармажэнне: заўважыў, што на выхадных стрэлках ляжыць чалавек. Першую дапамогу п’янаму мужчыне, якому адрэзала нагу, давялося аказваць дружыннікам. Медыцынскага рыштунку ў іх не было, вопыту выратавання людзей таксама, але не разгубіліся: зрабілі жгут з рэменя, які ахвяраваў адзін з хлопцаў, уцягнулі пацярпелага ў вагон, а ў Пухавічах дапамаглі даставіць у бальніцу.

Эпізод другі: «Лапіцкі экшн”

Барацьба з самагонаварэннем міліцыяй вядзецца без перапынку, таму ў жорсткім «штучным адборы” выжываюць самыя хітрыя і асцярожныя гаспадары падпольных шынкоў. Каб выкрыць спрытнага самагоншчыка, часам даводзіцца дэталёва прадумваць шматхадовую камбінацыю, але здараецца, што правапарушэнне ўдаецца даказаць, калі можна так сказаць, нетрадыцыйным спосабам.

…Дружыннікі, якіх задзейнічалі ў акцыі па выяўленні самагоншчыкаў у наваколлі чыгуначнай станцыі Лапічы, прыкінуліся рыбаловамі, якія прыехалі адпачыць на Асіповіцкае вадасховішча ў стылі камедыі «Асаблівасці нацыянальнай рыбалкі”, але крыху не разлічылі колькасці гарэлкі.

Каля мясцовай крамы — ужо зачыненай — яны сустрэлі некалькі мясцовых аматараў выпіўкі, папрасілі дапамагчы. Адзін з тубыльцаў, у якога асабліва моцна «гарэлі трубы”, адразу згадзіўся звесці іх з патрэбным чалавекам, яўна спадзяючыся атрымаць сваю долю выпіўкі.

Смага ў добраахвотнага правадніка была такой вялікай, што ён літаральна прымусіў дагэтуль невядомага міліцыі самагоншчыка прадаць некалькі пляшак незнаёмым людзям. Вось толькі атрымаць доўгачаканы «працэнт” ад незаконнага гандлю самаробнай гарэлкай у яго не атрымалася. А можа, яно і да лепшага — хто ж робіць на продаж насамрэч якасны самагон?

Эпізод трэці: «Хэпі-энд і грошы”

У асяроддзі дружыннікаў-транспартнікаў білетны касір Валянціна Жывова лічыцца асобай паўлегендарнай. Яна таксама дружынніца з вялікім стажам — амаль такім жа, як ва Уладзіміра Засімовіча — і ёй шанцуе на розныя выпадкі з удзелам чужых грошай.

Аднойчы ў жаночай прыбіральні яна заўважыла вялікі пластыкавы пакет з розным рыззём. Агледзела пакінутыя невядомай пасажыркай рэчы, а там — загорнуты ў стары світар, тоўсты пачак долараў!

Знаходку, як і трэба, панесла да дзяжурнай па станцыі, каб аформіць патрэбныя дакументы. Але ў гэты момант прыбываў цягнік і складанне пратаколу давялося адкласці на некалькі хвілін. Жывова выйшла на перон і раптам убачыла бабулю, якая яўна знаходзілася ў роспачы.

Ужо пасля некалькіх слоў стала зразумелым, што пакет з кладам у прыбіральні забыла менавіта бабуля — везла грошы дачцы ў Магілёў. Калі ж дружынніца аддала бабульцы яе маёмасць, тая шпарка пабегла… у дзяжурку АУСТ паведаміць, што пакет, які яна лічыла ўкрадзеным у цягніку, на самой справе сама ж забылася ў зусім іншым месцы. А потым Жывова доўга хавалася ад удзячнай пасажыркі, якая ўпарта жадала ўручыць ёй прэмію — некалькі «вечназялёных” купюр…

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем