Закон і грошы Безумоўна, платная паслуга №85

Наведванне выцвярэзніка ў якасці пацыента, як
вядома, працэдура платная. Пасля працверажэння кожны перапіўшы грамадзянін
знаёміцца са складзеным на яго пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні,
пасля чаго павінен у месячны тэрмін выплаціць штраф — 87,5 тысячы рублёў (2,5
базавыя велічыні).

Сума па сённяшніх мерках не асабліва вялікая,
аднак трапляюць сюды людзі розныя, і далёка не ўсе з іх згаджаюцца ўладкаваць
свае адносіны з законам такім простым спосабам. Па інфармацыі начальніка
медвыцвярэзніка Андрэя Кавалёва, спаганяемасць штрафаў з грамадзян, якія
дастаўляюцца для працверажэння, за студзень-жнівень складае 65,3%. Гэта
параўнальна неблагі паказчык: у Мінску — 50%.

Як правіла, ухіляюцца ад выплаты штрафаў
непрацуючыя асобы. Яны перакананы, што калі ў да-дзены момант з іх узяць нічога
нельга, то з цягам часу пра візіт у выцвярэзнік забудуцца: правапарушэнне ж
нязначнае, а ў міліцыі надзённых клопатаў хапае.

Такія спадзяванні маюць рацыю толькі пры адной
умове: калі правапарушальнік — безнадзейны алкаголік альбо «бомж».
Усім іншым рана ці позна штраф даводзіцца плаціць. Вось толькі прамаруджванне ў
гэтай справе можа мець цэлы букет дадатковых непрыемнасцей.

Асабістыя дадзеныя кожнага пацыента выцвярэзніка
ўносяцца ў агульнарэспубліканскую базу да-дзеных аб правапарушэннях.
Параўноўваючы яе з інфармацыяй Фонду сац-абароны насельніцтва і спісамі
персаналу прадпрыемстваў, супрацоўнікі выцвярэзніка выяўляюць тых
неплацельшчыкаў, якія ўладкаваліся на работу. Праверка праводзіцца цыклічна,
пакуль усе штрафы, накладзеныя за пэўны перыяд часу, не будуць спагнаныя.
Сёлета, напрыклад, правяраюцца нявы-плачаныя штрафы за 2008 год, і штомесяц
выяўляецца 10-15 даўжнікоў. Многія з іх ужо даўно забыліся пра колішні візіт у
выцвярэзнік, і напамінак пра свой доўг перад законам успрымаюць з вялікім
здзіўленнем. З тых, хто не жадае плаціць усё роўна, штраф спаганяецца праз
бухгалтэрыю прадпрыемства, куды накіроўваюцца адпаведныя дакументы. Калі справа
даходзіць да звароту ў адміністрацыю суб’екта гаспадарання, да неплацель-шчыка
звычайна прымяняюцца і іншыя дысцыплінарныя меры: пазбаўленне прэміі альбо
іншых бонусаў, што ўваходзяць у сацыяльны пакет, перанос адпачынку на менш
зручны час, часам нават звальненне.

Справы афіцыйна непрацуючых неплацельшчыкаў
разглядаюцца ў судзе, пасля чаго спагнаннем штрафу і судовых выдаткаў займаюцца
судовыя выканаўцы. Права адабраць частку маёмасці даўжніка дзейнічае на працягу
3 гадоў, але можа бясконца ўзнаўляцца на такі ж тэрмін.

Узгаданы механізм кантролю за спагнаннем
адміністрацыйных штрафаў тлумачыцца кожнаму наведвальніку выцвярэзніка, але за
ўсю гісторыю ўстановы не было ніводнага выпадку, каб неплацель-шчык уладкаваўся
на работу і заплаціў запазычаны штраф добраахвотна. Дзіўная рэч, чалавечая
псіхалогія…

Зміцер КАЛЯДА.

 

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем