За радком Дырэктывы Да чыгункі — з павагай (№ 20)

За 2009 год у зоне абслугоўвання
стралкова-пажарнай каманды па станцыі Асіповічы адбылося 13 выпадкаў
траўматызму, у якіх загінула 7 чалавек. Аналіз прычын узгаданых трагедый
паказвае, што людзі траплялі пад колы цягніка альбо ў стане алкагольнага
ап’янення (7), альбо з мэтай скончыць жыццё самагубствам (6).

Відавочна, нядаўняе ўвя-дзенне больш
жорсткіх мер адказнасці за ўжыванне алкагольных напояў у грамадскіх месцах (у
тым ліку на вакзалах і ў вагонах цягнікоў) павінна ў пэўнай ступені зменшыць
колькасць чыгуначнага траўматызму, аднак наўрад ці ўтрымае патэнцыяльных
самазабойцаў ад апошняга пагібельнага кроку. Да таго ж, як сведчыць статыстыка,
колькасць людзей, якія выбіраюць для самагубства чыгунку, з цягам часу расце.

Такім чынам, можна лічыць, што сёння
для бяспекі руху на чыгунцы менавіта «на-шчадкі Ганны Карэнінай” з’яўляюцца
найбольш непрадказальным і небяспечным фактарам.

* * *

Летась за самае масавае парушэнне
правілаў паводзін на чыгунцы — пераход рэек у забароненых мясцінах — было
прыцягнута да адказнасці 631 асіпаўчан, што амаль на 20% больш, чым у 2008
годзе. Колькасць спыненых правапарушэнняў узрасла з-за больш мэтанакіраванай
дзейнасці стралкова-пажарнай каманды на станцыі Асіповічы, Асіповіцкай
дыстанцыі пуці, АУСТ і іншых зацікаўленых структур па кантролі за найбольш
«зручнымі” месцамі несанкцыяніраваных пераходаў.

Створаная сістэма кантролю дазваляе
ў сярэднім за-трымліваць кожнага другога з 5 парушальнікаў правілаў паводзін на
чыгунцы, што ўвогуле робіць пераход рэек у несанкцыяніраваных месцах справай
празмерна рызыкоўнай і таму эканамічна неаб-грунтаванай: верагоднасць
прыцягнення да адказнасці высокая, а штраф за такое свавольства дастаткова вялікі
— да 2 базавых велічынь.

* * *

Застаецца вострай праблема
пашкоджання чыгуначнага рыштунку, які задзейнічаны для арганізацыі руху
цягнікоў. На працягу года адбылося 14 выпадкаў, якія патэнцыяльна маглі
прывесці да самых непажаданых наступстваў: разукамплектаванне сродкаў
сігналізацыі і сувязі (4), разбіццё шыб у вокнах вагонаў (5), накладанне
прадметаў на рэйкі (5).

Узгаданым транспартным вандалізмам
займаліся дзеці і падлеткі, што стала нагодай для прыцягнення да
адміністрацыйнай адказнасці 28 бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванні
непаўналетніх.

Віктар СМIРНОЎ, начальнік СПК на ст. Асіповічы;

Вольга СТАНКЕВIЧ, інжынер па эксплуатацыі тэхнічных
сродкаў чыгункі дыстанцыі пуці;

Юрый ТКАЧУК, старшы ўчастковы інспектар IДН АУСТ.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем