З запісной кніжкі следчага Нефальшывая фальшыўка №60

Чаго хаваць, непрыемная гэта рэч — дэвальвацыя
нацыянальнай валюты. Па кішэні яна стукнула кожнаму, а некаторых яшчэ і ўвяла ў
зман.

Раніцай 16 чэрвеня гэтага года тры прыяцелі,
якіх аб’ядноўвала даўняя любоў да рэгулярнай выпіўкі, стаялі каля крамы і
лічылі грошы. На душы ў іх было млосна, бо колькі ні перакладвалі пакамечаныя
«сотні» і «тысячы», на пляшку ўсё роўна не хапала. Потым
адзін з іх звярнуўся да прахожага з вядомай просьбай: «Мужык, дай крыху
грошай, на выпіўку не хапае».

Незнаёмы ўспрыняў адчай «гома
бухінеса» з незразумелай весялосцю, але ахвотна палез у кішэню і выцягнуў
нейкую шматразова складзеную стракатую паперку…

У разгорнутым выглядзе купюра ўразіла сваёй
«важкасцю» — 500.000 рублёў! — і ашалелы ад такога багацця папрашайка
імкліва кінуўся набываць гарэлку ды закусь на ўсю кампанію.

Прадавец крамы № 17 ААТ «Гандаль»,
якая атрымала ніколі не бачаную банкноту, спачатку здзівілася яе незвычайна
высокаму наміналу, аднак ніякіх прыкмет падробкі пры самым уважлівым вывучэнні
не знайшла. Да таго ж купюра выглядала абсалютна новай. Узгадаўшы пра тую самую
дэвальвацыю нацыянальнай валюты, жанчына прыйшла да найбольш лагічнай высновы:
Нацбанк краіны днямі выпусціў грошы з больш высокім, чым звыклыя 100.000
рублёў, наміналам. Пасля чаго ўзяла купюру і дала пакупнікам 341.000 рублёў
здачы.

Праз некаторы час прадаўшчыца ўсё ж вырашыла
ўдакладніць сітуацыю ў калег з іншых гандлёвых кропак, а тыя параілі ёй
паглядзець на дату выпуску дзіўных грошай. Паглядзела — і абмерла: банкнота
аказалася «дадэнамінацыйнай» — узору 1998 года, і даўно ўжо не
з’яўлялася плацежным сродкам!

Міліцыя хутка знайшла таго, хто разлічыўся
несапраўднымі грашыма, але затрыманы па падазрэнні атрымання маёмасці шляхам падману
альбо злоўжываннем даверу вельмі здзівіўся прад’яўленай да яго прэтэнзіі.
Маўляў, я чалавек маламаёмны, буйныя купюры бачу так рэдка, што якая з іх
ліквідная, а якая не — вызначаць не ўмею…

Праверка ўсіх абставін справы пацвердзіла
слушнасць узгаданага тлумачэння, таму ніякіх мер пакарання ў адносінах да
гора-пакупніка з боку РАУС не прымалася. Тым больш, што атрыманыя ім у выглядзе
здачы сапраўдныя грошы і частка незаконна набытых прадуктаў вярнуліся ў ААТ
«Гандаль».

Дзмітрый РАЗГОНАЎ,

начальнік следчага аддзела папярэдняга
расследавання Асіповіцкага РАУС.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: мы готовы заключить большую сделку с США, если будут учтены интересы Беларуси

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил выработать алгоритм белорусско-американских отношений на перспективу, установив «красные линии»

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Первая лига: ФК «Осиповичи» проигрывает «Островцу» и готовится к матчу с «Минском-2»

14 октября 2025
Читать новость
Общество

«Ангел-хранитель и самый верный друг»: за что благодарят своих мам жители Осиповичского района

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Социальная поддержка и материнство в Осиповичском районе: награды, помощь и 169 новорожденных

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Неделя родительской любви в Осиповичах: скидки в музее, концерты и бесплатные мероприятия!

14 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем