З блакнота асіповіцкага следчага: “Адным стрэлам — двух зайцоў”

Так кажуць, калі нечакана ўдаецца
дасягнуць большага, чым чакалася. Звычайна маецца на ўвазе станоўчы вынік, але
для Сяргея С. такая «трапнасць” мела не надта прыемныя наступствы.

У верасні мінулага года гэты малады
чалавек быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3
гады і вы-плаціў штраф у памеры 10,5 мільёнаў рублёў за парушэнне правілаў
руху, якое прывяло да нанясення цялесных пашкоджанняў. Аднак роўна праз год ён
зноў трапіў у поле зроку інспектараў ДАІ: ехаў па вуліцы вёскі Углата на
незарэгістраваным мапедзе і да таго ж… знаходзіўся ў стане алкагольнага
ап’янення.

Сам па сабе такі ўчынак лічыцца адным
з найбольш грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху, але ж гр. С. адначасова
ўступіў у яшчэ адзін канфлікт з законам — ўхіліўся ад прысуду аб пазбаўленні
права кіравання.

Справа аб двайным парушэнні
Крымінальнага кодэксу накіравана ў пракуратуру для далейшай перадачы ў суд. І,
зразумела, прыгавор будзе куды больш жорсткі, чым раней.

Павел АЎЧЫННІКАЎ,

старшы следчы Асіповіцкага райаддзела
Следчага камітэта.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем