Яшчэ ёсць час №96
У сакавіку 2012 года на тэрыторыі вобласці пачынаецца
ўкараненне Рэгістра насельніцтва — дзяржаўнай цэнтралізаванай аўтаматызаванай
інфармацыйнай сістэмы, у якую будуць унесены персанальныя дадзеныя грамадзян
нашай краіны, іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства, пастаянна
пражываючых на тэрыторыі Беларусі.
Сярод іншага ў Рэгістр будуць уносіцца і пашпартныя
дадзеныя, што неабходна для ўліку насельніцтва і аператыўнага забеспячэння
патрэбнымі звесткамі дзяржаўных органаў, натарыяльных кантор, іншых арганізацый
і фізічных асоб.
З гэтай нагоды трэба, каб усе жыхары горада і раёна
своечасова праверылі тэрмін дзеяння сваіх пашпартоў, наяўнасць у іх ад-знакі аб
рэгістрацыі па месцы жыхарства і, пры неабходнасці, паспелі замяніць
несапраўдныя дакументы.
За пражыванне па неса-праўдных пашпартах — а падчас работ
па ўкараненні Рэгістра насельніцтва гэтае парушэнне будзе кантралявацца пільна
— прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу памерам да 4
базавых велічынь.
Усю неабходную інфармацыю аб працэдуры замены пашпартоў можна
атрымаць па тэлефонах 22-8-00, 22-8-70.
Алена ГОЛУБ,
начальнік АГІМ Асіповіцкага РАУС.