Ялізаўскі добраахвотны “атрад” 26.02.10, № 15-16


— Мы, ялізаўчане, займаем першыя месцы, бо дапамагаем
адно аднаму: жыхары — дружыне, дружына — міліцыі, мі-ліцыя — пасялковаму
Савету. I наадварот. Такая вось кругавая парука, — кажа ўчастковы інспектар
ААПП Асіповіцкага РАУС, капітан міліцыі Алег Лук’яненка. Ужо больш за год ён
знаходзіцца на гэтай паса-дзе і разам з памочнікамі сочыць за парадкам на
пад-уладнай тэрыторыі.

Па выніках 2009 года добраахвотная дружына пасёлка
Ялізава прызнана лепшай у групе арганізацый, што ўдзельнічаюць у ахове
правапарадку ў сельскай мясцовасці. На сённяшні момант у яе спісе 16 чалавек —
пераважна працаўнікі СЗАТ «Шклозавод Ялізава”, а таксама лясгаса і бальніцы.
Участковы інспектар разам з новым камандзірам дружыны Віталем Шуманскім
плануюць у 2010 годзе пашырыць калектыў да 20-25 чалавек — за лік ДУКВП
«Водаканал” і ДУКВП «Райсервіс”. У якасці заахвочвання дружыннікаў і
стымулявання актыўнай дзейнасці прапа-ноўваюцца 3 дадатковыя дні да водпуску.

Галоўнае дасягненне за 2009 год, па словах Алега
Мікалаевіча, — адчувальнае зніжэнне працэнта злачыннасці ў Ялізаве. Летась тут
было зафіксавана 25 злачынстваў, прычым 14 з іх паспяхова выкрыта. Пераважна —
гэта крадзяжы прыватнай уласнасці, дзяржаўнай наогул не было. Адміністрацыйных
пратаколаў за год складзена 89.

Дзякуючы таму, што члены ДД дзяжураць на дыскатэках у
мясцовым Доме культуры, адсутнічаюць прэцэдэнты крымінальнага характару,
паменела выпадкаў дробнага хуліганства.

— Нашы дружыннікі такія людзі, якія ніколі не
падвядуць, — адзначае Алег Лук’яненка. — Калі патрэбны паняты ці сведка, то
заўсёды звяртаюся да іх. А галоўнае, самі ялізаўчане кажуць, што апошнім часам
у пасёлку стала значна спакайней.

Падрыхтавала Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем