Хроніка здарэнняў №68

РАУС
У перыяд з 1 па 8 жніўня выяўлена 3 крадзяжы,
узбуджана 6 крымінальных спраў. Раскрыта злачынства (крадзеж двух
электрарухавікоў ад халадзільнікаў у в. Малоціна), здзейсненае ў 2010 годзе.
Вядзецца пошук злачынцы.

Узбуджана крымінальная справа па факце кра-дзяжу
з трох машын — «Мерседэс», «Аудзі-80» і «Пежо
307» — фірменных знакаў агульным коштам 430 тыс. руб.

Узгаданае злачынства адбылося ў Ялізаве
напачатку ліпеня, а вось надыход жніўня запомніцца пасялкоўцам больш
драматычным здарэннем: 7 чысла ў ЦРБ быў дастаўлены 29-гадовы пасялковец з
рванай ранай нагі. Верагоднай прычынай цялеснага пашкоджання стаў выбух снарада
часоў вайны, які адбыўся пры распальванні вогнішча.

ДАI

Спынена 181 парушэнне правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці п’яны вадзіцель і 73 парушальнікі хуткаснага рэжыму. Адбылося 3
нязначныя ДТЗ.

АДАІ нагадвае, што ў адпаведнасці з існуючым
заканадаўствам карыстанне скутарамі і мапедамі дапускаецца толькі пры ўмове
рэгістрацыі гэтых транспартных сродкаў, наяўнасці ў вадзіцеляў пасведчання на
права кіравання і даведкі аб праходжанні тэхагляду.

АУСТ

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 63
правапарушальнікі. Каля в. Дараганава ліквідаваны зараснік дзікарослых
канопляў, дзе знішчана 50 кг
забароненай расліны.

Затрыманы грамадзянін, які меў пры сабе 30
таблетак, у склад якіх ўваходзіць наркатычнае рэчыва.

Дэпартамент аховы

Спынены выпадак распіцця алкагольных напояў у
месцы грамадскага карыстання, 3 хуліганствы і 6 дробных крадзяжоў.

РАНС

Ноччу 7 жніўня быў ліквідаваны пажар жылога дома
ў в. Яноўка. Будынак быў моцна пашкоджаны агнём, аднак яго гаспадары паспелі
своечасова пакінуць небяспечную зону. Верагодная прычына ўзгарання — парушэнне
правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

IАЖіРС

Канфіскаваны 4 бра-каньерскія сеткі агульнай
даўжынёй 200 м.

Спынены 2 спробы крадзяжу рыбы з сажалак ААТ
«Рыбгас «Свіслач”.

Складзены 2 пратаколы на парушальнікаў правілаў
рыбалоўства. Адзін — на рацэ Свіслач — за перавышэння нормы вылаву (звыш 5 кг), другі — на штучным
вадаёме каля в. Смык — за лоў лінёў, якія не дасягнулі прамысловых памераў.

 

Последние новости

Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем