Хроніка здарэнняў №2

РАУС

У перыяд з 1 па 9 студзеня было ўзбуджана 6
крымінальных спраў, раскрыты 3 раней здзейсненыя злачынствы, выяўлена 6
крымінальных здарэнняў. З іх: крадзяжы — 4, самагонаварэнне і нанясенне
цялесных пашкоджанняў — па 1.

1 чысла ў ЦРБ дастаўлены 30-гадовы асіпаўчанін,
які празмерна натуральна імітаваў самазабойства падчас сваркі з бацькамі.
Наступствам бязглуздай “акцыі застрашэння” стала нажавое раненне жывата, у
выніку якога ў псеўдасамазабойцы быў сур’ёзна пашкоджаны кішэчнік.

7 студзеня хірургам давялося аказваць дапамогу
36-гадоваму мужчыне, шпіталізаванаму з пашкоджаннем грудной клеткі. На
пацярпелага з нажом напаў знаёмы, які прыраўнаваў яго да сваёй сужыцелькі.

Вядзецца праверка абставін раптоўнай смерці
31-гадовага жыхара вёскі Лучыцы і 44-гадовай асіпаўчанкі.

ДАI

Спынена 163 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў і 1 пешаход, які не меў
святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 7 ДТЗ.

8 студзеня на шашы Асіповічы-Свіслач пры
праездзе скруглення дарогі каля вёскі Орча аўтамабіль “Сеат” страціў кіруемасць
і ўрэзаўся ў агароджу праезнай часткі. Прычына аварыі — устаноўка на заднія
колы машыны шын з “лысым” пратэктарам.

Узбуджана крымінальная справа па факце транспартнага
здарэння, што адбылося 29 снежня 2010 года на шашы Мінск-Гомель каля пасёлка
Татарка. Вадзіцель грузавога аўтамабіля МАН па невядомай пакуль прычыне выехаў
на сустрэчную паласу руху і паслядоўна ўрэзаўся ў 3 грузавікі МАЗ і ГАЗэль. У
выніку аўтакатастрофы адзін кіроўца загінуў, другі атрымаў цялесныя
пашко-джанні. Сам жа віноўнік групавога сутыкнення не атрымаў ніводнай драпіны.

АДАI нагадвае, што на працягу 2011 года ў краіне
будзе рэалізоўвацца праграма “Узаемаразуменне”. Яе мэта — стварэнне ўмоў для
максімальнай абароненасці вадзіцеляў і пешаходаў і барацьба з агрэсіўнымі
паводзінамі ўдзельнікаў дарожнага руху.

АУСТ

Затрымана 73 правапарушальнікі, суправоджаны 261
цягнік.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 28
мужчын і 4 жанчыны, з іх патрульна-паставой службай — 29.

РАНС

З-за парушэння правілаў карыстання пячным
ацяпленнем — перагрэву дымаходаў — загарэліся жылы дом у вёсцы Дуброва і лазня
ў Дрычыне. Узгаданыя пажары адбыліся адпаведна 6 і 8 студзеня.

IАЖіРС

Затрыманы 1 парушальнік правілаў палявання.
Доўгая пагоня за яго “калегам” аказалася няўдалай — браканьер усё ж здолеў
уцячы. Каб хутчэй бегчы, апошняму прыйшлося кінуць зброю і іншы паляўнічы
рыштунак.

 

Последние новости

Общество

О поезде Осиповичи-Гродзянка последнее время говорится много. Останется ли у жителей Гродзянки персональный поезд?

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Секреты успеха Осиповичского завода транспортного машиностроения: современное оборудование и квалифицированные кадры

17 августа 2025
Читать новость
Культура

Эстраднай фолк-групе “Вяззеўскі кірмаш” яшчэ толькі каля двух гадоў, але яе песні гучалі ўжо не толькі ў Вяззі — іх чулі далёка за межамі аграгарадка

17 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем