Хронiка здарэнняў №105

РАУС

У перыяд з 28 лістапада па 4 снежня зарэгістравана
12 супрацьпраўных учынкаў, узбуджана 17 крымінальных спраў, раскрыта 3 раней
здзейсненыя злачынствы.

Скончыла жыццё самагубствам 57-гадовая жанчына.

Прыцягнуты да адказнасці жыхар в. Жорнаўка, які
ўцягнуў свайго непаўналетняга брата ў крадзеж маёмасці.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах 36-гадовага
асіпаўчаніна, які на працягу амаль двух месяцаў сістэматычна здзекаваўся са
свайго знаёмага-аднагодкі.

У перыяд з 27 па 29 лістапада быў узламаны
неахоўваемы магазін райста ў в. Майсеевічы. Зладзеі, асобы якіх пакуль
застаюцца невядомымі, скралі разнастайных прадуктаў харчавання, алкагольных
напояў і пральнага парашку «Мара” на суму каля 4 млн. руб.

ДАI

Спынена 126 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 17 парушальнікаў хуткаснага рэжыму і 32
пешаходы, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

Раніцай 1 снежня на шашы Бярэзіна-Бабруйск
вадзіцель «Фольксвагена-Пасата” не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі
каля в. Чучча, ад чаго машына з’ехала ў кювет і перакулілася. Ад атрыманых цялесных
пашкоджанняў 54-гадовая пасажырка-бабруйчанка памерла ў Асіповіцкай ЦРБ праз 3
гадзіны пасля катастрофы.

Каля 19 гадзін 4 чысла аўтамабіль «БМВ-530” каля
Знаменкі збіў жыхара в. Вязаўніца, які выскачыў на праезную частку з-за
стаяўшага на прыпыначным пункце рэйсавага аўтобуса. Пацярпелы загінуў на
месцы.

Прыблізна ў той жа час на шашы Мінск-Гомель каля
пасёлка Сасновы «Сітраен С5” пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу руху і
сутыкнуўся з матацыклам, які рушыў з выключанай фарай і габарытнымі ліхтарамі.
Кіраваўшы збітым матацыклам 26-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна шпіталізаваны з
двума пераломамі левай нагі, ён на момант аварыі знаходзіўся ў стане цяжкай
алкагольнай інтаксікацыі.

АДАI нагадвае, што з 5 па 14 снежня праводзіцца
дэкада «Увага! Веласіпедыст!”, падчас якой будзе весціся асаблівы кантроль за
абсталяваннем веласіпедаў святлоадбіваючымі элементамі.

АУСТ

Затрымана 69 правапарушальнікаў, у ліку якіх
збегшы ад выплаты вялікага штрафу дзярждаўжнік. Узбуджаны крымінальныя справы
па фактах крадзяжу мабільнага тэлефона коштам 1,5 млн. руб. у пасажыра на
Асіповіцкім чыгуначным вакзале і хуліганства на станцыі Верайцы.

Дэпартамент аховы

Спынена дробных крадзяжоў — 6, выпадкаў распіцця
алкаголю альбо з’яўлення ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах — 8.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 35 грамадзян, з якіх 12 адпушчана
пасля правядзення алкатэста і складання пратакола аб парушэнні антыалкагольнага
заканадаўства.

Незвычайным для ўстановы стала мінулая нядзеля:
за гэты дзень сюды не патрапіла ніводнага пацыента. За апошнія тры гады такое
«зацішша” зарэгістравана ўсяго ў другі раз.

РАНС

29 чысла па невядомай прычыне загарэўся жылы дом
у в. Ясень. Агнём пашкоджаны маёмасць, столь і падлога ў адным пакоі.

3 снежня з-за неасцярожнасці пры курэнні пачаўся
пажар у двухкватэрным жылым доме ў в. Градзянка.

IАЖіРС

Выяўлена 4 выпадкі парушэння правілаў
рыбалоўства. Па двух фактах — паўторнаму на працягу года браканьерству і
нанясенні прыродзе шкоды ў асабліва буйным памеры — матэрыялы перададзены ў
РАУС для ўзбуджэння крымінальных спраў.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем