Хронiка здарэнняў №101

РАУС

У перыяд з 21 па 27 лістапада зарэгістравана
крадзяжоў — 3, фактаў самагонаварэння — 2, захавання наркотыкаў — 1. Раскрыта 2
раней здзейсненыя злачынствы, узбу-джана 10 крымінальных спраў.

Скончыла жыццё самагубствам 23-гадовая жанчына,
якая пражывала ў п. Татарка.

Раніцай 21 чысла з п. Ялізава ў невядомым
накірунку сышоў 23-гадовы мясцовы жыхар. Пры сабе хлопец меў пэўную суму
грошай, пашпарт і мабільны тэлефон, аднак на працягу дня ён быў адключаны.

Ноччу 22 лістапада знікшы ялізаўчанін, які тым
часам знайшоў прытулак у асіповіцкай гарадской гасці-ніцы, паспрабаваў украсці
ў аднаго з пастаяльцаў два мабільныя тэлефоны агульным коштам 600 тыс. руб.,
але быў затрыманы.

ДАI

Спынена 165 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 42 парушальнікі хуткаснага рэжыму і 49
пешаходаў, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 12 ДТЗ.

Раніцай 25 чысла на перакрыжаванні вул. Сумчанкі
і 60 гадоў Кастрычніка аўтамабіль «Рэно-Меган” наехаў на 61-гадовую жанчыну,
якая рушыла па пешаходным пераходзе ў бок райпаліклінікі.

Нягледзячы на невысокую хуткасць пры сутыкненні,
пацярпелая атрымала сур’ёзныя цялесныя па-шкоджанні, у ліку якіх траўмы галавы,
страсенне мазгоў і пералом рукі.

Вечарам таго ж дня «БМВ” з бабруйскімі нумарамі
збіла вучня 11 класа Лапіцкай САШ, які перабягаў праезную частку шашы
Мінск-Гомель на чыгуначным пераездзе каля п. Сасновы. Ад атрыманых траўм
16-гадовы падлетак памёр на месцы.

АУСТ

22 чысла знявечаны труп мужчыны, які ляжаў на
рэйках, быў заўважаны машыністам цягніка на адным з перагонаў у зоне адказнасці
АУСТ і ўзброенай аховы на станцыі Асіповічы. Асобу нябожчыка ўдалося вызначыць
падчас праверкі адбіткаў пальцаў, а вось дакладная прычына і месца яго
забойства пакуль не ўстаноўлены.

Дэпартамент аховы

Спынена дробных крадзяжоў — 5, выпадкаў распіцця
алкаголю ў грамадскіх месцах — 3, хулі-ганства — 1.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 18 мужчынам і 2 жанчынам. У
ліку пацыентаў установы былі і 2 транзітныя пасажыры, знятыя з цягнікоў на
чыгуначнай станцыі Асіповічы.

IАЖіРС

Выяўлена 4 парушэнні правілаў лесакарыстання, у
тым ліку незаконная высечка 5,7м3 драўніны. Канфіскавана 250 м рыбалоўных сетак
і 10 кг незаконна здабытай рыбы.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем