ХронIка здарэнняў №98

РАУС

У перыяд з 8 па 13 лістапада зарэгістравана 9
крадзяжоў, 2 выпадкі нанясення цялесных пашкоджанняў і 1 рабаўніцтва. Затрыманы
збегшы падчас папярэдняга расследавання падазраваемы ў крадзяжы. Узбуджана 5
крымінальных спраў.

 Раскрыта
2 злачынствы — крадзеж і рабаўніцтва — якія адбыліся вясной гэтага года. Iх
здзейсніў злачынца-рэцыдывіст, які раней ужо адбываў пакаранні за рабаўніцтва і
гвалтаванне.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да 67-гадовага
пенсіянера, які ўкраў з неахоўваемай базы ДРБУ-199 1.500 кг металалому агульным
коштам 1,4 млн. руб.

Шляхам падбору ключа невядомымі асобамі было
ўзламана дзве кватэры, адкуль зніклі ювелірныя вырабы, ноўтбук і іншыя
кампакт-ныя каштоўныя рэчы.

У перыяд з 6 па 8 лістапада з рамантуемага
аб’екта на ваенным палігоне «Рэпішча” ўкрадзены рабочы інструмент, алюмініевая
лесвіца.

12 чысла ў ЦРБ дастаўлена 29-гадовая непрацуючая
асіпаўчанка, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Падставай для
шпіталізацыі сталі рэзаныя раны на галаве, прычыну ўзнікнення якіх пацярпелая
растлумачыць не здолела.

На наступны дзень у рэанімацыйнае аддзяленне
райбальніцы патрапіў 53-гадовы жыхар в. Цэль. Нажавыя раненні грудзей яму
нанесла жонка падчас сямейнай спрэчкі.

Таксама 13 лістапада на прадаўшчыцу гандлёвага
павільёна «Перекресток” здзейснілі напад двое невядомых мужчын.
«Нейтралізаваўшы” жанчыну ўдарам па галаве, яны забралі дзённую выручку — каля
1,8 млн. руб.

ДАI

Спынена 127 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута
да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 39 ліхачоў. Адбылося 5 ДТЗ.

10 чысла вадзіцель аўтамабіля «БМВ-740”, які
рухаўся па шашы Асіповічы-Свіслач, непадалёку ад в. Цяплухі збіў 30-гадовую
жанчыну, якая ў стане алкагольнага ап’янення ішла ў спадарожным накірунку па
ўзбочыне дарогі і не мела на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Пацярпелая
атрымала пералом правай стапы і шэраг іншых траўм.

АДАI нагадвае, што да надыходу зімы застаецца
зусім мала часу, і вадзіцелям трэба паспяшацца з пераходам на зімовыя пакрышкі.

АУСТ

Затрымана 63 правапарушальнікі, аштрафаваны 3
пасажыры, якія распівалі алкагольныя напоі ў цягніках.

Дэпартамент аховы

Спынена дробных крадзяжоў — 6, выпадкаў
хуліганства, распіцця алкаголю ў грамадскім месцы, самагонаварэння — па 1.

Медвыцвярэзнік

Аказана дапамога 18 мужчынам і 1 жанчыне.
Пацыентаў дастаўлялі: ППСМ — 13, участковыя інспектары — 4, АУСТ — 2.

РАНС

9 чысла адбыўся пажар у жылым доме ў завулку
Завадскі (Асіповічы). Агонь цалкам знішчыў дах, часткова столь і маёмасць у
жылых памяшканнях. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

IАЖіРС

Выяўлена парушэнне правілаў вывазу лесу і 2
выпадкі буйнамаштабнага браканьерства (рыбалоўства) з прымяненнем забароненых
прыстасаванняў. Адзін з затрыманых браканьераў выцягнуў сеткай з Асіповіцкага
вадасховішча 99,2 кг рыбы, другі — 78,4.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем