ХронIка здарэнняў №94

РАУС

У перыяд з 24 па 30 кастрычніка зарэгістравана:
крадзяжоў — 2, выпадкаў нанясення цялесных пашкоджанняў і самагонаварэння — па
1.

Узбуджана 7 крымінальных спраў, раскрыта 2 раней
здзейсненыя злачынствы.

У ноч з 28 на 29 чысло ў ЦРБ дастаўлена
непрацуючая жыхарка п. Ялізава з траўмамі галавы, якая знаходзілася ў стане
алкагольнага ап’янення. Абставіны, пры якіх 35-гадовая жанчына атрымала
сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні, пакуль застаюцца невядомымі.

Прыкладна ў той жа час па месцы часовай
рэгістрацыі знойдзены труп 30-гадовага жыхара Оршы. Прыкмет гвалтоўнай смерці
не выяўлена, але вядома, што малады чалавек ужываў наркотыкі.

ДАI

Спынена 208 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 54 парушальнікі хуткаснага рэжыму і 27
пешаходаў, якія не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7
нязначных ДТЗ.

АУСТ

Затрыманы 71 правапарушальнік, у ліку якіх
злачынца, на якога быў аб’яўлены вышук. Узбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу мабільнага тэлефона.

У зоне адказнасці АУСТ і ўзброенай аховы на
станцыі Асіповічы адбыўся ня-шчасны выпадак. 74-гадовы мужчына з в. Верайцы
стаяў вельмі блізка ад краю станцыйнай платформы і атрымаў пералом нагі ад
удару электрацягніком.

Транспартная міліцыя нагадвае, што ў перыяд з 31
кастрычніка па 4 лістапада праводзіцца спецаперацыя «Арсенал”, падчас якой
будзе весціся ўзмоцнены кантроль за правіламі карыстання зброяй.

Дэпартамент аховы

Спынена дробных крадзяжоў і выпадкаў
самагонаварэння — па 2, хуліганства — 1. Затрыманы па «гарачых слядах”
злачынца, які ўкраў перфаратар коштам 786 тыс. руб. у адным з прыватных
магазінаў горада.

Медвыцвярэзнік

Профільную дапамогу ад установы атрымалі 17
мужчын, дастаўленых намаганнямі патрульна-паставой службы, ДАI і ўчастковымі
інспектарамі міліцыі.

Выцвярэзнік атрымаў значную колькасць
медыкаментаў, неабходных для аказання экстраннай дапамогі ў выпадку рэзкага
пагаршэння стану здароўя пацыентаў. Звычайна такія выпадкі адбываюцца з
хранічнымі алкаголікамі ў стане запою, калі тыя раптоўна перарываюць ужыванне
алкаголю, альбо са сталымі людзьмі, якія, наадварот, п’юць рэдка і не маюць
адаптацыі да вялікіх доз этанолу.

РАНС

26 чысла адбыўся пажар жылога дома ў Ялізаве.
Прычынай узгарання, па-шкодзіўшага дах, столь і размешчаную ў будынку маёмасць,
стала неасцярожнасць пры карыстанні агнём.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў аб парушэнні правілаў
лесакарыстання, 1 — па факце крадзяжу рыбы з сажалак ААТ «Рыбгас «Свіслач”. З
Асіповіцкага вадасховішча выцягнута 500 м браканьерскіх сетак.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем