ХронIка здарэнняў №91

РАУС

У перыяд з 17 па 23 кастрычніка зарэгістравана 3
крадзяжы і 1 угон аўтамабіля.

У ходзе спецаперацыі «Вышук” устаноўлена
месцазнаходжанне 9 асоб, на якіх аб яўлены рэспубліканскі вышук. Раскрыта 1
раней здзейсненае злачынства, узбуджана 7 крымінальных спраў.

18 чысла 38-гадовы непрацуючы мінчанін украў у
жыхара в. Забалацце калекцыю манет і грашовых купюр коштам звыш 3 млн. руб.
Злодзей быў затрыманы па «гарачых слядах”.

22 кастрычніка на непрацуючага асіпаўчаніна
напала яго ўласная аўчарка і нанесла некалькі ўкусаў. Каб нейтралізаваць
небяспечную жывёлу, па ёй было зроблена 12 стрэлаў з табельнай зброі.

 Раніцай
23 чысла з берага ракі Бярэзіна каля вёскі Прыцерпа невядомай асобай была
скрадзена маторная лодка коштам каля 33 млн. руб., пакінутая без нагляду
рыбаловам-турыстам з Мінска.

ДАI

Спынена 164 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 3 п яныя вадзіцелі і 30 пешаходаў, якія не мелі святлоадбіваючых
элементаў на адзенні. Адбылося 11 ДТЗ.

Надвячоркам 20 чысла, ва ўмовах дрэннай бачнасці
вадзіцель аўтамабіля «БМВ” здзейсніў наезд на 59-гадовую жанчыну, якая
пераходзіла вул. Паркавую на пешаходным пераходзе. Хуткасць руху машыны не
перавышала 30 км/гадз., аднак гэтага хапіла, каб пераламаць пацярпелай абедзве
нагі.

Каля 4 гадзін раніцы 23 кастрычніка па невядомых
прычынах аўтамабіль «Форд Сіера” на 77 кіламетры шашы Мінск-Гомель з ехаў у
кювет і перакуліўся. Вадзіцель — 29-гадовы мінчанін — у аварыі загінуў.

АДАI нагадвае, што ў перыяд з 24 кастрычніка па
2 лістапада будуць праводзіцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Пешаход”,
падчас якіх будзе ажыццяўляцца ўзмоцнены кантроль за выкананнем пешаходамі
правілаў пераходу праезнай часткі вуліц населеных пунктаў.

АУСТ

Затрымана 89 правапарушальнікаў, у ліку якіх 4
асобы, на якіх аб яўлены вышук. Узбуджана 3 крымінальныя справы па фактах
махлярства, незаконнага абарачэння наркотыкаў, крадзяжу маёмасці з аб екта
чыгуначнага транспарту.

Медвыцвярэзнік

За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 28 мужчын і
5 жанчын. З агульнай колькасці дастаўленых для працверажэння грамадзян амаль
чвэрць склалі госці нашага горада.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння
правілаў вывазу лесу і 2 — за браканьерскую здабычу рыбы. Матэрыялы на
парушальніка, які быў затрыманы за драпежніцкую лоўлю паўторна на працягу года,
перададзены ў РАУС для ўзбуджэння крымінальнай справы. Узгаданы браканьер-рэцыдывіст
зусім нядаўна ўжо адбываў пакаранне за такое ж злачынства.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем