ХронIка здарэнняў №89

РАУС

У перыяд з 10 па 16 кастрычніка зарэгістравана
крадзяжоў — 8, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 2, угон, самазабойства
— па 1.

Аб’яўлены вышук на двух маладых жыхароў в. Чучча
і г. Асіповічы, якія сышлі з дому напачатку месяца і зніклі ў невядомым
кірунку.

Узбуджана 16 крымінальных спраў, раскрыта 2
раней здзейсненыя злачынствы.

У ноч з 12 на 13 кастрычніка адбылося 4 крадзяжы
маёмасці з прыпаркаваных на дваровых стаянках каля шматкватэрных дамоў легкавых
аўтамабіляў. Невядомыя зламыснікі аддавалі перавагу машынам з добрай
аўдыёапаратурай.

Устаноўлена асоба злачынцы, які 9 верасня
падманным шляхам вывез з тэрыторыі ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат” каля 1.500
цаглін на суму звыш 1,1 млн. руб.

Крыміналістамі вядзецца вывучэнне абставін
кра-дзяжу 50 кг
журавін са сховішча прыватнага прадпрыемства «Осівер”, здзейсненага раней
судзімым жыхаром п. Ялізава, і незвычайнага выпадку нанясення цялеснага
пашкоджання: неасцярожна адчыняючы дзверы, муж зламаў руку сваёй жонцы.

ДАI

Спынена 123 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў і 22 пешаходы, не маючых на адзенні
святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 11 ДТЗ.

Надвячоркам 16 чысла вадзіцелька
«Таёты-Авен-сіс” на шашы Мінск-Гомель недалёка ад вёскі Цэль урэзалася ў
«Фіат-Пунта”, які рушыў у спадарожным накірунку. У выніку сутыкнення пасажырка
«Фіата” — 70-гадовая жанчына — атрымала пералом правай нагі.

Прычынай аварыі стаў выключна чалавечы фактар:
вадзіцелька «Таёты”, засяродзіўшы ўвагу на наступствах яшчэ адной аварыі,
цалкам страціла кантроль над дарожнай сітуацыяй.

АДАI нагадвае: у перыяд з 20 па 30 кастрычніка
будзе праводзіцца спецаперацыя «Вучэбны аўтамабіль”.

Медвыцвярэзнік

За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 13 мужчын і
3 жанчыны. З пачатку месяца назіраецца ўстойлівае скарачэнне колькасці асоб,
якім патрабуецца дапамога ў працверажэнні. Па меркаванні супрацоўнікаў
выцвярэзніка, адна з прычын станоўчай тэндэнцыі — абмежаванне на продаж танных
алкагольных напояў пасля 18 гадзін.

РАНС

13 чысла каля 13 гадзін пачаўся пажар у катэджы
на вул. Забалацкая, што ў Асіповічах. Агнём былі па-шкоджаны сцены і столь на
першым паверсе, моцным задымленнем — маёмасць на другім паверсе.

Прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў
праводцы кандыцыянера.

IАЖіРС

Выяўлена 4 парушэнні правілаў вывазу лесу: у 2
выпадках ён вывозіўся без пісьмовага дазволу, яшчэ ў 2 — з няправільна
аформленымі дакументамі.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем