ХронIка здарэнняў №83

У перыяд з 19 па 25 верасня было ўзбуджана 4
крымінальныя справы, раскрыта здзейсненае раней злачынства, зарэгістравана 5
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў,
забойства, угон — па 1.

22 чысла ў перыяд з 15.30 да 16.00 гадзін з
ахоў-ваемай тэрыторыі базы прадпрыемства «Будаўніча-мантажны поезд № 761” знікла 100 м кранавага кабелю.

Раніцай 23 верасня на адной з вуліц вёскі Лапічы
знойдзены труп 31-гадовага мясцовага жыхара — лесніка ДДЛГУ «Асіповіцкі
доследны лясгас”. Прычына смерці — нажавое раненне ў жывот.

У той жа дзень узбуджана крымінальная справа ў
адносінах да 42-гадовага жыхара г. Бабруйска, які напрыканцы ліпеня на ст.
Ясень па-гражаў забойствам сваёй сястры. Падчас правядзення праверкі абставін
узгаданага ўчынку бабруйчанін збег, і на яго быў аб’яўлены вышук.

Раніцай 23 верасня ў гаражы ПУП «Асіповіцкая
аўтамабільная школа” ДТСААФ загарэлася вучэбная машына ВАЗ-2107. Верагодная
прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі.

Паўторна на працягу года затрыманы жыхар горада,
які займаўся незаконнай лоўляй рыбы. Дакументы на ўпартага браканьера
перададзены ў РАУС, дзе ў хуткім часе на яго будзе ўзбуджана крымінальная
справа.

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость