ХронIка здарэнняў №76

РАУС

З 29 жніўня па 4 верасня ўзбуджана 12
крымінальных спраў. Адбылося 8 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 7,
нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў — 1. Знойдзена 3 трупы. Раскрыты 4
злачынствы, здзейсненыя раней.

29 жніўня пры правя-дзенні сельскагаспадарчых
работ на сваім участку працаўніца СВК “Калгас “Ясень” знайшла 75-мм
артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Снарад быў знішчаны
вайскоўцамі-мінёрамі з Бабруйска.

У ноч з 3 на 4 верасня ў мінчаніна, які адпачываў
на ўзбярэжжы р. Бярэзіна паблізу в. Прыцерпа, былі скрадзены маторная лодка,
спінінг і іншыя рэчы. Па словах пацярпелага, знікшая маёмасць каштавала каля 7
мільёнаў рублёў.

У гэты ж дзень каля 6 гадзін вечара ў в. Ліпень
гр. Н., праводзячы на сваім прысядзібным участку земляныя работы, знайшоў
фрагменты чэрапа, косці чалавека. Па папярэдніх дадзеных, астанкі належаць
невядомаму, які загінуў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

ДАI

Спынена 184 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнуты да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў і 89 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму. Адбылося 13 ДТЗ.

3 верасня вадзіцель аўтамабіля “Мерседэс С220”,
24-гадовы жыхар Дзяржынска, на 96-м кіламетры шашы Мінск-Гомель наехаў на
пенсіянера-асіпаўчаніна, які пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе. Апошні
ад атрыманых траўм загінуў на месцы.

АДАI нагадвае, што на дарогах краіны
працягваюцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага — дзеці!”

АУСТ

Атрымана 22 паведамленні аб супрацьпраўных
дзеяннях. Узбуджана 1 крымінальная справа. Затрыманы грамадзянін, які
знаходзіўся ў вышуку як прапаўшы без вестак. Складзены пратаколы на 70
правапарушальнікаў. Суправоджана 102 цягніка. Канфіскавана 18 літраў
спіртаўтрымліваючай вадкасці на суму звыш 4 мільёнаў рублёў.

Дэпартамент аховы

Спынена 8 супрацьпраўных учынкаў, у тым ліку 3
выпадкі дробных крадзяжоў, 1 — хуліганства, 4 — распіццё алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыстання.

Медвыцвярэзнік

Дапамога ўстановы спатрэбілася 16 мужчынам і 2
жанчынам.

РАНС

На працягу тыдня здзейснена 12 выездаў. З іх: 1
— на ўзгаранне смецця, 8 — на ліквідацыю гнёзд шэршняў, астатнія — на тушэнне
пажараў.

31 жніўня ў Ялізаве ў адной з кватэр жылога дома
па вул. Леніна адбылося кароткае замыканне ў тэлевізары.

4 верасня загарэўся дом у в. Майсеевічы, у
выніку чаго знішчаны 2 гаспадарчых пабудовы.

5 чысла пажар ахапіў жылы дом па вул. Гастэла ў
Асіповічах, падчас якога загінула 43-гадовая гр. К.

IАЖіРС

Складзены 5 пратаколаў: 4 — на парушальнікаў
правілаў рыбалоўства, 1 — за незаконны збор журавін. Канфіскавана 4 рыбалоўныя
сеткі агульнай даўжынёй 130 метраў.

 

Последние новости

Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 17 августа

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Каравай-миллионник уже на Осиповичской земле

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем