У перыяд з 22 па 28 жніўня ўзбуджана 14 крымінальных спраў, сярод якіх 3 — за крадзяжы. Раскрыта здзейсненае раней злачынства. Скончыў жыццё самагубствам 60-гадовы асіпаўчанін. Трое грамадзян знаходзяцца ў вышуку як прапаўшыя без звестак. Былі знойдзены 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці.
ДАI
Спынена 179 парушэнняў ПДР. Прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў і 78 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 10 ДТЗ.
АДАI нагадвае: з 25 жніўня па 10 верасня на дарогах краіны праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Увага — дзеці!”, накіраваныя на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
АУСТ
Затрыманы 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку. Перапынена незаконная спроба рэалізацыі 320 цыгарэт коштам 101.350 рублёў. Затрыманы 53 чалавекі за розныя супрацьпраўныя дзеянні. Суправоджана 92 цягнікі. Складзена 3 пратаколы за распіццё алкагольных напояў.
У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай каманды на станцыі Асіповічы адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў 15-гадовы юнак.
Дэпартамент аховы
Спынена 11 супраць-праўных дзеянняў, у тым ліку 5 выпадкаў дробных крадзяжоў, 4 — хуліганства, 3 парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.
Медвыцвярэзнік
Для 15 чалавек была аказана платная паслуга па выхаду са стану алкагольнага ап’янення.
РАНС
Падраздзяленнямі ад-дзела было здзейснена 15 выездаў, з якіх 9 — на аказанне дапамогі насельніцтву па ліквідацыі гнёздаў шэршняў і вос.
IАЖіРС
Складзены пратаколы на 6 парушальнікаў правілаў рыбнай гаспадаркі, адзін з іх — на рыбака-браканьера. Адміністрацыйнае пакаранне панеслі і зборшчыкі журавін, якія на адным з балот у раёне Мязовічаў парушылі тэрміны яе збору. Дарэчы, у лес за імі законна можна будзе ісці толькі 2 верасня.